Библиотека knigago >> Проза >> Зарубежная современная проза >> Губляючы мары


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1971, книга: Мострал: место действия Постон
автор: Анна Шилкова

"Мострал: место действия Постон" - это фэнтезийная книга, которая переносит читателей в увлекательный мир магии. В центре повествования находится молодой человек по имени Антон, который поступает в престижную академию магии Мострал. Академия полна таинственных тайн, опасных секретов и захватывающих приключений. Автор, Анна Шилкова, создала живых и запоминающихся персонажей. Антон - храбрый и решительный ученик, который сталкивается со множеством испытаний на своем пути. Его...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Дмитрий Максимович Акулич - Губляючы мары

Губляючы мары
Книга - Губляючы мары.  Дмитрий Максимович Акулич  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Губляючы мары
Дмитрий Максимович Акулич

Жанр:

Зарубежная современная проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

SelfPub

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Губляючы мары"

Маладая дзяўчына Каця ўлюбляецца ў хлопца Толю. Пераязджае да яго. Нягледзячы на складаныя адносіны з яго маці, Каця жыве шчасліва. Маладая пара згуляла вяселле. Але пасля нараджэння дзіцяці іх жыццё змяняе адценні. На змену рамантыцы прыходзяць бяссонныя ночы і новыя клопаты. Каці даводзіцца сустракаць цяжкасці ў адносінах з мужам, перажываць іх разам з дзіцём. Ці зможа дзяўчына вытрымаць наваліўшыяся праблемы і наладзіць сваё жыццё?


К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: Самиздат,современная драматургия,мечты женщин,Беларусь,книги на белорусском языке

Читаем онлайн "Губляючы мары". [Страница - 2]

была агаломшаная тым, як хутка яна адказала яму. Каця заўсёды асцярожнічала з хлопцамі. Але з ім, яна паводзіла сябе па-новаму, ва няўласцівай сабе манеры.

Яны ішлі па шэрым тратуары, часам не думалі аб чым гавораць, нібы знаходзіліся ў адключцы. Размовы ўсё больш ішлі ад Толі, Каця саромелася казаць першай, але адважна падтрымлівала яго ў адказ словамі. Перад тым як развітацца, Толя прапанаваў ёй заўтра сустрэцца, больш даведацца адзін пра аднаго. Каця была не супраць яго прапановы і бяз роздумаў пагадзілася. Усе пачуцці, што нарынулі на іх сэрцы, усялялі ўпэўненасць у вырашэнні іх учынку.

Спатканне за спатканнем. Сімпатыя перарасла ў каханне.

Толя быў рамантычным і адважным хлопцам. Ён любіў радаваць і песціць сваю дзяўчыну, увесь свой вольны час ён хацеў праводзіць толькі з ёй. Стаў знікаць для сяброў і для бацькоў, рэдка сустракаўся з імі, амаль не зазіраў да іх у госці. Не было ў яго ніякага сумневу, што ён шчаслівы з Кацяй.

– Ты маё ўсё! Я вельмі кахаю цябе! – казаў, паўтараў часта ён Каці.

Яго словы лашчылі яе, Каця была зачараваная сваім хлопцам.

Каця ў гэты час жыла ў сяброўкі, з якой вучылася разам. Яна плаціла маленькую суму за свой куток. Знайсці здымную кватэру і пераехаць кудысьці, не было магчымым, гэта было дорага для яе. Аднойчы, раніцай, сяброўка Каці паведаміла ёй, што пара б з'язджаць, сяброўка была незадаволеная тым, што Каця заседзелася ў яе ў кватэры. Такім чынам, Каця стала неспакойна хадзіць па пакоі, яна была здзіўленая гэтак цвёрдай прамовай сяброўкі. Яе змрочны настрой адбіўся на яе да волі спакойную натуру.

Каця хавала свае праблемы ад Толі. Яна давярала яму, ёй проста не хацелася мяняць настрой іх шчаслівага моцнага кахання. Яна баялася разбурыць або змяніць прышэдшыя радасці абодвух.

Як бы Каця не хавала сваю занепакоенасць, Толя адчуў, што з Кацяй нешта не так. Прыкідвацца, быццам усё добра, ёй не ўдавалася, толькі пад моцным ціскам кахання, Каця раскрыла ўзнікшую цяжкую праблему.

Спачатку Толя быў крыху разгублены, быццам не ведаў, як ёй дапамагчы. Але праз хвіліну ён зірнуў на Кацю задаволеным выглядам і вясёлай усмешкай. Толя прапанаваў пераехаць Каці да яго, у двухпакаёвую кватэру. Гэта рашэнне для яго здавалася выдатным варыянтам. Каця станоўча адказала на яго прапанову. Толя горача абняў Кацю. Ва ўсім гэтым аптымізме яны перасталі думаць пра нешта дрэннае.

Дваццацігадовыя закаханыя тут жа з'ехаліся жыць разам.

Гэта быў новы, наступны этап іх адносін. Яны адчулі сябе больш дарослымі і адказнымі. Каця прабеглася па пакоях новай для яе кватэры, яна была заклапочаная пераездам. Па яе жаданні, яны зрабілі перастаноўку ў кватэры. Каця стала гаспадарыць па дому, прыбіраць і гатаваць. Яна была не з тых, хто палохаўся гэтай працы. Каця стварала ўсю ўтульнасць дома. Вядома, у новай кватэры ёй было спачатку нязвыкла, яна быццам тужыла па мінулым доме, хоць не сказаць, што яна была там занадта шчаслівая. Каця перавезла таксама свае любімыя кнігі, маленькая палічка ў яе пакоі, была маленькім шчасцем, роднай бібліятэкай яе юнага жыцця. Цяпер жа, праводзячы ўсё больш часу з Толям, у яго кватэры, ёй атрымлівалася адганяць нуду. Яна з задавальненнем рухалася наперад. А зносіны з сяброўкай сыходзіла ўсё далей у мінулае, да таго часу, пакуль яно не стала канчаткова ціхім успамінам.

У гэты тыдзень, у суботу, да іх у госці паспяшалася прыехаць мама Толі. Таццяна Андрэеўна, вельмі жадала ўпершыню пазнаёміцца з дзяўчынай сына. Таццяна Андрэеўна была строгай жанчынай, яна жыла па старых правілах, і часам нават не хацела разумець, і прымаць нешта новае, што палохала яе прынцыпы. Характар у яе быў кепскі.

У кватэры пачуўся званок, Каця націснула на кнопку, дзверы пад'езда адчыніліся. Таццяна Андрэеўна павольна падымалася, накіроўвалася да іх па лесвіцы. Ліфт, да яе няшчасця, быў на рамонце.

Каця адчувала нейкую трывогу перад першай сустрэчай і знаёмствам з Таццянай Андрэеўнай, яна хацела спадабацца ёй. Толя хацеў таго ж і каб мама спадабалася яго дзяўчыне.

Толя адчыніў дзверы кватэры, выйшаў на лесвічную пляцоўку сустрэць маму.

– Прывітанне, мама! – сказаў пры сустрэчы Толя, пацалаваў і абняў маму.

– Прывітанне, сынок! – цяжка дыхаючы, адказала Таццяна Андрэеўна.

Мама рукой трымалася за сцяну, трохі аддыхалася, стаяла перад сынам. Для яе, занадта пажылой жанчыны, прыступкі аказалі нялёгкі ўздым.

– Ліфт гэты, не працуе! Ты чаму мне не сказаў пра яго? – спытала мама, надаўшы --">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.