Библиотека knigago >> Проза >> Современная проза >> Да зорак

Дмитрий Максимович Акулич - Да зорак

Да зорак
Книга - Да зорак.  Дмитрий Максимович Акулич  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Да зорак
Дмитрий Максимович Акулич

Жанр:

Современная проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

SelfPub

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Да зорак"

Максім з дзяцінства любіў глядзець на начное неба. Яго заўсёды цягнула да зорак. Хлопец жыў і марыў толькі аб адным, дакрануцца да зорак – стаць касманаўтам. Ці зможа ён пераадолець усе складанасці, для ажыццяўлення свайго жадання?


К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: Самиздат,Беларусь,книги на белорусском языке

Читаем онлайн "Да зорак". [Страница - 3]

стр.
Максім сустрэў па-сапраўднаму правільнага, патрэбнага чалавека – сапраўднае каханне. Сэрца Максіма зноў запалілася. Дзяўчына Вікторыя, таксама шырока глядзела на зоркі, як і Максім. Іх знаёмства і зносіны, вярнула яго да мараў. Зрабіла хлопца храбрэйшым і больш рашучым. Яго веды астраноміі больш не хаваліся, а прачыналіся ў ім. Ён зноў браўся за кнігі, не пакідаючы ўсе дзіцячыя пачуцці прыгожага начнога неба. Максім і Вікторыя разам глядзелі ў космас, вывучалі яго, мроілі аб палёце. Дзяўчына верыла ў цуды, у тое, што адбываецца ў жыцці кожнага чалавека, што ўсё адбываецца не проста так. Усё ідзе так, як павінна было быць. І Максім падтрымліваў яе ў гэтым, бо не сустрэўшы яе, хто ведае, мог бы ён тады вярнуць свой жаданы шлях.

Аднойчы, яны разам наведалі яго вёску. Разам, упершыню прыехалі да яго бацькоў. Вікторыя ніколі раней не бачыла такога вялікага багацця зорак на шырокім чорным полі начнога неба. Вельмі рамантычна паўсюль. Прыемныя ўражанні ахапілі яе, яна казачна адчувала сябе, прымаючы гэтую чорна-бліскучую прыгажосць. Вікторыя вельмі не хацела пакідаць гэтае чароўнае месца. І ад'язджаючы, яна абяцала вярнуцца сюды зноў. Шкадуючы толькі пра тое, што людзі, якія жывуць у гэтай вёсцы, быццам не бачаць, не прызнаюць такую ж начную прыгажосць, як яна. Дзяўчына па праўдзе падзяляла з Максімам свае эмоцыі, яна разумела яго раннюю цікавасць да зорак і казала пра тое, што трэба часцей вяртацца сюды і атрымліваць асалоду гэтым чыстым прыродным хараством.

Потым, настаў той час, калі Максіму трэба было аддаць сябе службе ў войску. Вікторыі было не па сабе ад таго, што прыйдзецца знаходзіцца ўдалечыні ад каханага чалавека.

– Ты глядзі на зоркі, і ведай, што я таксама гляджу на іх разам з табой. – казаў ёй Максім у дзень іх растання.

– Буду глядзець. – абдымала яго Вікторыя. – Я ўсё роўна, буду прыязджаць да цябе.

Год ва ўзброеных сілах, для Максіма быў яшчэ адным крокам да дасягнення яго мэты.

– Я буду касманаўтам. – паўтараў ён сабе, падбадзёрваючы перад сыходам на службу, ідучы на сустрэчу новым выпрабаванням.

Тут жа ён не высыпаўся і не бачыў сны. Пастаянныя ранішнія прабежкі, пляц, стральба і тэарэтычныя заняткі, стамлялі Максіма. Яго лысую галаву забівалі зусім іншыя думкі. Па пачатку, ён сумаваў па ўсіх і ўсім, пакінутым на грамадзянцы. А затым, патроху пакідаў гэта і асвойваўся быць салдатам.

У месцы, дзе ён служыў, неба было шэрае, ахутанае ў серу аблокаў і туману. Рэдка можна было ўбачыць цалкам адкрытую прастору над галавой. Усё часцей гэта ўдавалася раніцай ці днём. А з прыходам вечара, да ночы, туман высцілаўся над ваеннай часткай, і брудныя хмары хавалі ўвесь свет.

Аднойчы, у адзін з вечароў туман быў больш празрыстым і дазваляў убачыць усё тое, што таілася за яго спіной. Максім ішоў у казарму і яго вочы імгненна схапілі бліскучую гармонію ў небе. І адразу ж, думкі панеслі яго да ўспамінаў аб Вікторыі, аб бацькоўскай цаглянай хатцы, дзе яго чакаюць і любяць. Ён адчуў цяпло па ўсім целе. А затым уся гэтая гармонія схавалася з выгляду, салдат зайшоў у казарму. Як бы ён хацеў спыніцца і кінуць усё. Хапіла б пару хвілін паназіраць за нешматлікім натоўпам зорак. Прыглядзецца ў гэты, не настолькі часты, для яго цуд. На жаль, за ім следам ішоў старэйшы па званні ваенны і ён бы дакладна не дазволіў такую слабасць салдату Максіму.

У астатнюю другую палову года службы, Максім прыязджаў на пару дзён дадому на пабыўку. Адпачынак дазволіў яму трохі супакоіцца і расслабіцца ў крузе родных людзей. У першую ж ноч ён выходзіў з хаты і паўгадзіны глядзеў на зоркі. Ён сумаваў па гэтых велічэзных відах. І з сумам расставаўся з імі зноў.

Адслужыўшы ў арміі, Максім адчуваў сябе мацней і мужна, чым раней. Ён атрымаў званне лейтэнанта і гатовы рухацца далей. Цяпер жа, разам з Вікторыяй, якая стала яму жонкай, Максім храбрэй глядзеў у сваю будучыню.

Ён мяняўся, мянялася неба. Усё больш ён разумеў, што космас патрэбен яму, а ён патрэбны космасу. Яго погляд на неба не быў так абмежаваны, як за ўвесь мінулы год. Ён пытаўся ў сябе:

– Ці магу я быць да канца шчаслівым чалавекам, калі кіну ўсе імкненні да космасу і не змагу ажыццявіць сваю мару? Ці магу я быць да канца сумленным з сабой, калі не змагу займацца тым, да чаго я гатовы быў з самага нараджэння?

Не трэба было чакаць адказу ці нейкага рашэння. Ён павінен ляцець да зорак! Яны клічуць яго! І Максім жадаў, доўга чакаў, каб хутчэй трапіць у касманаўты. Ён займаўся фізічнай --">
стр.

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.