Библиотека knigago >> Проза >> Современная проза >> Дзеці Аліндаркі


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 2649, книга: Картошка
автор: Яков Петрович Мексин

"Картошка" Якова Мексина - это очаровательная и трогательная история о силе доброты и смелости. Эта прекрасно написанная книга, предназначенная для юных читателей, покорит сердца и подарит бесценные уроки. Главный герой книги - маленькая картошка по имени Пип, которая отделяется от своей семьи и оказывается в совершенно незнакомом месте. Испуганная и одинокая, Пип обретает поддержку в неожиданной дружбе с группой необычных созданий. Вместе они отправляются в приключение, полное...

Альгерд Бахарэвіч - Дзеці Аліндаркі

Дзеці Аліндаркі
Книга - Дзеці Аліндаркі.  Альгерд Бахарэвіч  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Дзеці Аліндаркі
Альгерд Бахарэвіч

Жанр:

Современная проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

Галіяфы

Год издания:

ISBN:

978-985-7021-71-0

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Дзеці Аліндаркі"

Героі новага рамана Альгерда Бахарэвіча – беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія – кнігу можна аднесьці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застаецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.

Читаем онлайн "Дзеці Аліндаркі" (ознакомительный отрывок). [Страница - 3]

пакрыўджаная сьпіна зьнікла за дрэвамі. «Ня будзем іх есьці». І яны пайшлі прэч.

Але часьцей за ўсё на тым баку агароджы стаялі хлопцы з суседніх вёсак і ўсяляк курчыліся й выдурваліся, каб прыцягнуць іхную ўвагу. «Гэй, дэбільчыкі!» — крычалі яны, і галасы рабіліся ўсё больш хрыпатыя. — «Як вы тамака, недаразьвітыя? Тупыя! Тупыыыыя! Як вы там, тупыя? Лечаць вас? На ўколы схадзілі ўжо? Чарапушкі вам падмылі?» Часам нейкі з тых падшыванцаў даставаў са штаноў чэлес і весела махаў ім, але гэта самыя сьмелыя, астатнія проста паказвалі ім свае загарэлыя азадкі. Лёся ўсьміхалася, не адводзячы вачэй. А Лёччыку хацелася шпурнуць нешта туды, за сетку. Так, каб трапіць у кагосьці. Каб пайшла кроў. Лёччык любіў, калі ідзе кроў.

Але сёньня раніцай усё здарылася зусім, зусім інакш.

Сёньня раніцай з-за сеткі іх сапраўды нехта паклікаў па імёнах. Іхных сапраўдных імёнах.

«Лёся!» — пачулі яны прыцішаны голас. — «Гэй-гэй! Лёччык!»

Яны паглядзелі адно на аднаго. А голас клікаў, настойліва, патрабавальна, ціхі, але вельмі знаёмы. І тады Лёччык узяў сястру за руку і яны кінуліся стрымгалоў у яліны да сеткі. Аднак за некалькі мэтраў ад агароджы спыніліся. Яны ведалі, што бліжэй падыходзіць нельга. У знаёмых галасоў таксама на канцах могуць быць крукі.

Гэта быў бацька. Ён стаяў на тым баку і клікаў іх, і твар ягоны па меры іхнага набліжэньня сьвятлеў, быццам лес над ім паволі рассоўваў шаты. Побач з бацькам стаяла маладая жанчына з кароткімі жоўтымі валасамі, якая пазірала на Лёсю і Лёччыка з такой непрыхаванай цікавасьцю, што Лёччык стараўся не глядзець у яе бок. «Сюды, бліжэй!» — зашаптаў бацька. І яны зрабілі яшчэ некалькі крокаў да сеткі. Бацька прасунуў скрозь агароджу пальцы, і ў гэтым было нешта брыдкае: пальцы варушыліся, пальцы былі ў лягеры, а бацька быў там.

«Ён хоча, каб мы дакрануліся», — сказаў Лёччык.

«Табе сюды нельга», — сказала Лёся, кідаючы на бацьку ўмольны — ён ніколі ня бачыў яе такой — позірк і ўвесь час азіраючыся. — «І нам ужо трэба быць на пляцоўцы. У нас сёньня конкурс, мы рыхтаваліся!»

Дзіўна, але Лёччык пра гэта забыўся. Песьня, якую яны развучвалі. Па песьні былі раскіданыя такія хітрыя словы, аб якія хоцькі-няхоцькі, а спатыкнешся. Напрыклад, «прішчур». Ён увесь тыдзень трэніраваўся. Прішчюр. Прішчюр. Сонца прішчюр. «Прашчюр» — гэта ён мог сказаць, а «прішчюр» — толькі да болю напружыўшы сківіцу.

«Маўчыце!» — таропка загаварыў бацька, сьціснуўшы сетку пальцамі. — «Робім усё хутка, моўчкі і слухаем мяне. Гэта Каця, яна…»

Ён неяк жаласьліва, як ім падалося, паглядзеў на жанчыну. «Яна нам дапамагае. А цяпер счакайце крыху…»

І тая Каця нечакана выцягнула са свайго заплечніка вялікія нажніцы, падобныя да тых, што яны бачылі ў Кабінэце — тыя кабінэтныя нажніцы віселі на сьцяне, разьвёўшы ў бакі свае клюшні, доктар ніколі іх не здымаў, але яны чамусьці кожнага разу прыцягвалі позірк Лёччыка. Каця сунула нажніцы бацьку, бацька выпусьціў іх з рук, упаў на калені, падняўся, нажніцы ў яго руках ажылі, заляскалі — ён вельмі сьпяшаўся. Колькі яны яго памяталі, ён заўсёды сьпяшаўся. Бацька ўхапіў нажніцы дзьвюма рукамі і пачаў рэзаць сетку.

Гэта было цяжэй, чым ён думаў — бацька адсопваўся, выціраў з ілба пот, верхняя губа сьмешна танчыла ў яго пад носам. Час ад часу ён умольна пазіраў то на Лёччыка, то на Лёсю, быццам просячы ў іх дапамогі, але яны моўчкі стаялі і глядзелі, як ён мучыцца. А Каця ўважліва разглядвала іх, раз-пораз нэрвова азіраючыся. Лёччыку таксама здавалася, што на шум зараз нехта прыбяжыць. Хтосьці з важатых. Чым гэта скончылася б, Лёччык стараўся ня думаць. Можа, крывёй.

«Ну што там, што? Што ты там корпаешся?» — ня вытрымала Каця, адганяючы камароў. — «Ты што, забыў…»

«Зараз», — прастагнаў бацька. Нажніцы саскоквалі і ня слухаліся. — «Зараз мы яго. Зараз. Раз!»

Лёся паглядзела на Лёччыка.

Лёччык паглядзеў на Лёсю.

Яны ўздыхнулі, узяліся за рукі і паволі пайшлі да бацькі. Сетка ўчапілася ў Лёччыкаву футболку, але Каця асьцярожна вызваліла яго — як стрэмку выцягнула.

«Усё будзе добра», — сказаў бацька. — «Я люблю вас. Цяпер мы ўжо ніколі…» І ён заплакаў, ляскаючы нажніцамі. Каці давялося вырваць іх у яго з рук. «Канчайце гістэрыку», — сказала яна і падхапіла заплечнік. — «Часу няма! Потым, потым!»

І вось яны ўжо беглі па ўзгорку, Каця, за ёй бацька, які трымаў за руку Лёччыка, і за імі Лёся, і лес рабіўся ўсё радзейшы, і аднекуль ужо чулася, як працуе --">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.