Библиотека knigago >> Старинное >> Старинная литература >> Пакуль ляціць страла


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1211, книга: Эдуард III
автор: Уильям Шекспир

"Эдуард III", приписываемая Уильяму Шекспиру историческая драма, повествует о жизни и правлении английского короля Эдуарда III. Пьеса, написанная в начале карьеры Шекспира, демонстрирует его ранний талант к созданию сильных персонажей и увлекательных сюжетов. Главный герой пьесы, Эдуард III, изображен как храбрый и харизматичный монарх, ведущий свою страну к победе в Столетней войне против Франции. Шекспир мастерски передает его амбиции, тактическое мастерство и глубокую...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Печать страсти. Кейт Хьюит
- Печать страсти

Жанр: О любви

Год издания: 2014

Серия: Harlequin. Любовный роман (Центрполиграф)

Уладзімір Арлоў - Пакуль ляціць страла

Пакуль ляціць страла
Книга - Пакуль ляціць страла.  Уладзімір Арлоў  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Пакуль ляціць страла
Уладзімір Арлоў

Жанр:

Старинная литература

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Пакуль ляціць страла"

Аннотация к этой книге отсутствует.

Читаем онлайн "Пакуль ляціць страла". [Страница - 3]

Грамавіцаю. Калі Зюзя зусім замучыў людзей маразамі, Грамавіца сышла на зямлю, каб нарадзіць бога сонца Хорса. Выведка данесла Зюзю пра ейныя намеры. Той — каб не дапусьціць зьяўленьня супраціўніка на сьвет, — перакінуўся ў мядзьведзя і разам зь перамененымі ў ваўкоў злымі духамі — завеямі пачаў ганяцца за Грамавіцаю. Ратуючыся, яна ператварылася ў белую козачку і, схаваўшыся ў хмызьняках, нарадзіла Хорса-Дажбога, які хутка падрос і разабраўся зь Зюзем. Менавіта таму беларускія калядоўшчыкі і водзяць з сабою Казу.

Гэты міт падае ў сваім грунтоўным і дасьціпным нарысе «Дахрысьціянская вера нашых продкаў» вядомы рэлігійны дзеяч і гісторык Леў Гарошка. На яго старонках, апрача ўжо вядомых нам, дзейнічаюць такія калярытныя і ўплывовыя багі, як, напрыклад, Кон, што вызначаў долю і простаму чалавеку, і самім багам. Альбо бог хваробаў Яшчар зь ягонымі прыяцелькамі, злымі духамі ночы начніцамі, што перадалі сваё імя аднаму зь відаў кажаноў. Альбо магільны дух Копша, пра якога прыказка кажа: «З грашыма і Копшу дагодзіш» …

Але хацелася б зірнуць на праблему зь іншагабоку.

Кожны народ мае ці, прынамсі, мусіць мецьуласны нацыянальны міт. Маецца на ўвазе не наборпрыгожых казачак і легендаў, а выразнае ўяўленьнепра ўласную гісторыю. Гэты міт (адрозна ад гістарычнай навукі, у якой свае задачы) дае простыя,але абгрунтаваныя адказы на пытаньні мінулагаі аб’ядноўвае нацыю на шляху ў будучыню. Якразтакога міту нам дагэтуль востра не стае.

Прыкладаў колькі заўгодна. Спытайце ў літоўца,чыёй дзяржаваю было Вялікае Княства Літоўскае,і абавязкова даведаецеся, што літоўскай. Задайцегэтае ж пытаньне беларусу, і вы часта пачуецетойсамы адказ: літоўскай.

Нейкае беларускае тэледзяўчо чырыкае па-расейску зь Вільні для суайчыньнікаў: маўляў, сёньняЛітва адзначае дзяржаўнае сьвята, бо ў гэты дзенькалісьці адбылася каранацыя вялікага князя Міндаўгаса. Дзяўчо нават ведае, дзе ён атрымаў каралеўскую карону — у горадзе Наўгардукасе. Цікава,ці патлумачыў ёй хто-небудзь хоць потым, штоНаўгардукас — гэта Наваградак, першая сталіцаВялікага Княства Літоўскага.

Мы павінны ясна ўсьведамляць, што нашайдзяржаўнасьці і культуры больш за тысячу гадоў.Што да канца ХVІІІ стагодзьдзя наша зямля былачасткаю агульнаэўрапейскай цывілізацыі. Штопрыход расейцаў быў акупацыяй. Што 25 сакавіка1918 году мы зноў сталі народам дзяржаўным, гэтымразам пад ужо цяперашнім імем…

Гістарычная сьвядомасьць — магутная стваральная сіла. Сёньняшнюю ўладу гэта палохае. Улада хацела б, каб айчынная гісторыя ў мазгах беларуса пачыналася ад «лініі Сталіна» . Альбо ад тых часоў, калі піва каштавала 37 капеек. А найлепей — наогул ад 1994 году, калі над занядбанай роднай старонкаю ўзышло сонца новага сьветлага жыцьця.

Улада намагаецца стварыць свой міт. Ды нацыянальныя міты ўсё ж твораць ня ўлады, а народы.Вядома, што нейкі час можна падманваць усіх,увесь час можна падманваць некаторых, але немагчыма ўвесь час падманваць усіх.

Будзьма самі ствараць свае міты!


Сёмая чарка

Памятаю, як маці ўзімку, у моцныя маразы, палохала нас, малых з былой заходнебеларускай вёскі: «Не хадзіце на двор, Зюзя ўхопіць!» Значна пазьней я даведаўся, што Зюзя — гэта ня проста нейкі жахлівік, а старажытны бог. А ці багаты быў, вобразна кажучы, Алімп нашых продкаў? Ці знойдуцца ў беларускім дахрысьціянскім пантэоне багі, аналягічныя, да прыкладу, антычным Марсу, Афрадыце, Нэптуну ці Бахусу?

Антось Сланімскі, кандыдат эканамічных навук Тэма вашага пытаньня вартая не адной манаграфіі.

Продкі жылі ў сьвеце, вельмі шчыльна населеным багамі і бажкамі рознага кшталту.

Бог-бацька, валадар нябёсаў і ўсяго Сусьвету, меў некалькі імёнаў: Сварог, Стрыбог, Сьвятавід, але найчасьцей яго менавалі Родам.

Роду падпарадкоўваліся божышчы нябеснай сфэры, зямлі ды падземнага сьвету. Багамі сонца лічыліся Дажбог, Ярыла, Хорс. У іхнім ведамстве былі цяпло, урадлівасьць зямлі, дабрабыт… Богам ураджаю і дастатку быў Купала. Надзвычай шанавалі на старажытнабеларускіх землях Вялеса, адказнага за свойскую жывёлу. Аднак ён цікавіўся і мастацтвам — у прыватнасьці, абрадавымі песьнямі і паэзіяй. Баян з «Слова пра паход Ігаравы» (незалежна ад таго, зьяўляецца гэты твор літаратурнай містыфікацыяй альбо не) не выпадкова названы Вялесавым унукам. Штогадовая прэмія нашага Таварыства вольных літаратараў таксама, дарэчы, завецца не як-небудзь, а — «Гліняны Вялес» --">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.