Библиотека knigago >> Формы произведений >> Повесть >> Нічые [Нічые. Вёска. Рэвізія]

Андрэй Федарэнка - Нічые [Нічые. Вёска. Рэвізія]

Нічые [Нічые. Вёска. Рэвізія]
Книга - Нічые [Нічые. Вёска. Рэвізія].  Андрэй Федарэнка  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Нічые [Нічые. Вёска. Рэвізія]
Андрэй Федарэнка

Жанр:

Повесть

Изадано в серии:

Беларуская проза ХХІ стагоддзя

Издательство:

Мастацкая літаратура

Год издания:

ISBN:

978-985-02-1071-5

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Нічые [Нічые. Вёска. Рэвізія]"

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

Читаем онлайн "Нічые [Нічые. Вёска. Рэвізія]". [Страница - 2]

Васкевіч успомніў гісторыю. Некалі Пульс працаваў тут жа, на станцыі, сезонным рабочым, і з першай палучкі, адразу пасля работы хлопцы заманілі яго ў горад, у рэстаран, дзе — за яго, вядома, грошы — самі пілі і яго паілі. Там іграла музыка, танцавалі, не вытрымаў і Пульс. Ён вухкаў, прыпяваў, танцаваў упрысядкі, пляскаў у ладкі... Галёшы паляцелі адзін пад эстраду, другі аж наверх, да музыкаў, і саліст аб'явіў у мікрафон: «Парень, заберите галоши!» Соль гісторыі была ў тым, што Пульса ўпершыню ў жыцці аб'явілі на ўсю залю па мікрафоне, што яго ўпершыню ў жыцці назвалі на «вы» і што словы «парень» і «галоши», вымаўленыя па-руску, стоячы побач, смешна гучалі.

Пульс любіў гаварыць і гаварыў многа, гучна, бязладна — як і цяпер, калі яшчэ здалёк пазнаў, вядома, Васкевіча, але абазваў яго чамусьці «дзядзькам цыганам». Калі гаварыў, сморкаўся, кашляў, паўтараўся, з рота, у якім не было пярэдняга зуба, ва ўсе бакі ляцела сліна, страшна моргаў на кожным слове, і звычайна Васкевіч, гледзячы на яго, слухаючы, таксама міжволі пачынаў моргаць — нібы глядзеў і размаўляў з чалавекам, які кляпае касу ці проста стукае малатком.

— Матка дома ці на рабоце? — спытаў Васкевіч, калі яны ўжо ўвайшлі ў лес: Пульс цягнуў саматужкі, а Васкевіч ступаў сабе збоку па старым следзе ад саней.

Пульс выплюнуў фільтр — усё, што асталося ад цыгарэты пасля некалькіх зацяжак — і адказаў так:

— Наверно... здаецца... мабуць... каэцца... уродзі бы... няма, наверно! Я йшоў, свет у акне не гарэў.

— А чаго ты крычаў, што я цыган? Цыганы ж чорныя, а я белы, бачыш? — і Васкевіч нават зняў шапку, правёў далоняй па сваіх светлых кароткіх валасах.

— Я знаю, белы, я падумаў — цыган! — апраўдваўся Пульс. — А ты на канікулы, кх-гх, нікулы?

— Ты пытаўся ўжо дзесяць разоў.

— Я помню, пытаўся!.. Кх-гм... А казалі выгналі цябе, казалі!

— Хто казаў?

— Матка твая ў магазіне! Усе кажуць! Што ты п'янстаў, кажуць!

Васкевіч не здзівіўся. Яшчэ месяцы тры назад, калі пад яго пачалі «капаць» і ўжо ясна стала, што ў інстытуце яму не ўтрымацца, ён паслаў матцы ліст, у якім пісаў, што ўсё ў яго добра, толькі вось магчыма «давядзецца хутка ўзяць акадэмічны адпачынак на паўгода ці на год». Але цяпер ён не здзівіўся: ён добра ведаў сваю матку, яе ўмельства чытаць між радкоў, ведаў сваю вёску, сваіх людзей. Успомнілася, як часта, перад тым як заснуць, у думках рыхтаваў сябе да гэтага прыезду, уяўляў гэтую дарогу ад станцыі — вось ён уступае ў вёску, ідзе па вуліцы з сумкаю, а вяскоўцы ўжо стаяць, паперавешваліся цераз платы, здароўкаюцца гучна, пераходзяць з вёдрамі яму дарогу, і кожны ўжо ведае, што яго выгналі за «п'янста». Успомніў, што нават знарок збіраўся прыехаць на ноч, каб нікога не спаткаць...

— А раскажы, як ты п'янстаў? — дапытваўся Пульс.

— Запомні: я пастрадаў не за п'янства, — смеючыся, адказаў Васкевіч, — а за «ідзею»!

— Надзею? Якую? Што пошту носіць? (Надзя, мясцовая паштальёнка, жыла нераспісаная з прымаком, якога дражнілі Рускі.) Я раз у магазіне ўзяў... цоп Надзею за ногу! Дай, пакажу як...

І ён хацеў паказаць гэта на Васкевічу, той, вядома, не даў.

— А ў цябе баба ёсць? — напаў на сваю любімую тэму Пульс. — А раскажы, як з бабамі спяць?

Ён зазіраў Антону ў твар, сагнуўшыся, аберуч цягнучы санкі, смяяўся, кашляў, моргаў, з-пад збітай набок шапкі яшчэ больш павылазіла сівых патлаў, і нават добра ведаючы яго, тут, на пустой дарозе, у ранішнім снежным глухім лесе адзін на адзін было з ім неяк не па сабе. Васкевіч, каб збіць яго з гэтай даволі небяспечнай — «бабскай» — тэмы, прапанаваў:

— Скажы бакенбарды.

— Ка-кен-кар-ты! — адразу ж, ахвотна, як умеў, паўтарыў Пульс. — А вазьмі мяне ў Мінск, Антон! Знойдзем там бабу...

Антон у яго гучала па-мясцоваму як Туон.

— Раскажы, як ты галёшы ў рэстаране згубіў.

— Загубіў, ёпа-маць, праўда...

— Было такое?

— Было, я кажу, я танцаваў-ваў... І ён сабраўся быў расказваць, але не выходзіла складна, і Васкевіч вымушаны быў памагаць яму, пытаўся:

«Ты рабіў тады на пуці?» — «На пуці- ці, праўда...» — адказваў Пульс і паўтараў гэта некалькі разоў, а Васкевіч тым часам мог глядзець па баках і думаць пра сваё.

Пішчаў снег пад палазкамі саматужак, рыпеў пад нагамі, абы-як расказваў пра свае галёшы Пульс, цягнулася між заснежаных хвой і бяроз белая роўная дарога... Зараз яна раздзеліцца на дзве, потым зноў сыдзецца, а пасярэдзіне астануцца некалькі таўсматых, разголістых, прытуленых адна да адной хвояў... --">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.