Библиотека knigago >> Формы произведений >> Повесть >> Нічые [Нічые. Вёска. Рэвізія]


Ох, "Психология масс и анализ человеческого "я"" Зигмунда Фрейда - это просто бомба! Это одна из тех книг, которая заставит вас переосмыслить все, что вы думали о человеческом поведении. Фрейд исследует менталитет толпы и групповое мышление, показывая, как легко люди попадают под влияние других. Он объясняет, что в толпе люди ведут себя более импульсивно и агрессивно, потому что они чувствуют себя анонимными и защищенными. Концепция Фрейда о "сверх-я" тоже очень...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Сто лет тому вперед. Кир Булычев
- Сто лет тому вперед

Жанр: Детская фантастика

Год издания: 2017

Серия: Приключения Алисы Селезневой

Андрэй Федарэнка - Нічые [Нічые. Вёска. Рэвізія]

Нічые [Нічые. Вёска. Рэвізія]
Книга - Нічые [Нічые. Вёска. Рэвізія].  Андрэй Федарэнка  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Нічые [Нічые. Вёска. Рэвізія]
Андрэй Федарэнка

Жанр:

Повесть

Изадано в серии:

Беларуская проза ХХІ стагоддзя

Издательство:

Мастацкая літаратура

Год издания:

ISBN:

978-985-02-1071-5

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Нічые [Нічые. Вёска. Рэвізія]"

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

Читаем онлайн "Нічые [Нічые. Вёска. Рэвізія]". [Страница - 3]

Пасля дарогу перасячэ паласа прасекі... Вось астравок з хвоямі, вось прасека. Васкевіч азіраўся па баках, дыхаў родным снежным лясным паветрам і ўспамінаў... Вось тут, на гэтай прасецы, калі яму было гадоў шэсць, яны са старэйшым братам Сцяпанам гатавалі дровы, у такую ж снежную зіму, — пайшлі з раніцы на ўвесь дзень. Брат падсякаў гонкія, адна.ў адну, хвойкі, валяў, церабіў, ён, малы, сцягваў у лаўжы галлё... Потым абедалі — разаслалі на тоўстым пні газету, елі мерзлае смачненнае сала, ад успаміну пра якое і цяпер бягуць слінкі, цыбулю, хлеб... Потым выйшаў з-за дрэў ляснік дзядзька Мікола, у кажусе, з двухстволкаю, стаў качаць абутымі ў вялізныя валёнкі-бахілы нагамі іхнія, ужо складзеныя ў штабель хвойкі і крычаць: «Страіцельны лес!», а ён, Антон, перапужаны, роў і хаваўся за брата, а брат, саромеючыся перад лесніком, чырванеў, аддзіраў яго ад сябе і біў па вушах рукавіцаю... Антон не ведаў, што брат папярэджаны і што матка паклала ім у сумку пляшку самагонкі; брат дастаў пляшку і даў лесніку, той адразу ж прыцішэў, схаваў яе ў кішэню кажуха і пайшоў, сказаў толькі, каб спалілі лаўжы і прысыпалі пні снегам.

Тут, каля гэтай пахіленай бярозы, дзе ўлетку заўсёды жоўты пясочак і верас, а цяпер — гурба снегу, Антон, калі яго праводзілі ў армію, знайшоў грыб, восеньскі, крамяны, з крэпкім коранем, які ледзь выдраўся з зямлі, — і аддаў Пульсу, што таксама тады праводзіў яго. І як потым у войску ўспаміналася гэтая дарога, бяроза, грыб, — здавалася, нават пах яго чуў — такі ж, якім пахла матчына сумка, калі маці даўно-даўно прыходзіла раніцамі з лесу, з грыбоў, а яны са Сцяпанам, зусім малыя, кідаліся да гэтай сумкі, выцягвалі грыбы, раскладвалі іх па росце на разасланым лайне[1] і нізалі на пруткі-нізкі...

Тут, дзе дарога пачынае спускацца трохі ўніз, перад балотцам, за якім апошняя паваротка на вёску, — тут пры дарозе круглы бугор, бы нейкі пухір выперла з зямлі; тут, калі Васкевіч восеньскім вечарам ішоў на станцыю, каб ехаць у Мінск, на вучобу, Пульс, які і тады падносіў яму сумку, спатыкнуўся, упаў, гэтая ж салдацкая шапка закацілася некуды, яе доўга шукалі, ледзь не спазніліся...

— Помніш, як ты тут упаў? — паказаў на бугор Васкевіч.

— Помню, ёпа-маць, упаў! — вінавата абазваўся Пульс, але было відаць, што наўрад ці помніць — мала дзе на сваім вяку ён папападаў...

Скончыўся лес, і вачам адкрыўся знаёмы малюнак: дзесяткі два хат, паміж хатамі і лесам бялее снегам роўны выган, ля крайняй хаты замест плота пакінуты жывыя хвоі і проста да ствалоў прыбіты дрот... Але вось мінуўся выган, прайшлі паўз гэтыя бязладна раскіданыя «лясныя» хаты, Пульс усцягнуў санкі на вулічную дарогу, шырокую, пачышчаную бульдозерам, ад чаго па баках былі гурбы ледзь не ў чалавечы рост і толькі насупраць веснічак пракапаны былі хады, — пачалася вёска. Ісці трэба было яшчэ кіламетра з паўтара. Недзе калолі дровы, каля студні звінела вядро, пах дыму з комінаў плыў, мяшаўся з пахам свежага снегу... І ўсё адбылося амаль так, як і ўяўляў сабе і перажыў у думках Васкевіч: баба з вёдрамі перайшла ад калодзежа вуліцу і весела павіталася, паглядзела ім з Пульсам услед, Надзін-паштальёнчык прымак Рускі, які перакідваў шуфлем снег з двара на вуліцу, азваўся: «Чё, холостяк! Прибыл?», дзядзька Мікола- ляснік праехаў канём, у санях, і давялося даць яму дарогу, і яшчэ ў адным двары калолі дровы, а нехта проста так выйшаў і стаяў на вуліцы... Васкевічу здавалася, што столькі многа людзей круцяцца ў дварах і на вуліцы толькі таму, каб на яго паглядзець. Ды вось урэшце мост праз рачулку, за якой хата — маленькая, крытая шыферам, вокнамі на вуліцу... Дыму над комінам няма, веснічкі зашчэпленыя і сляды вядуць толькі на вуліцу.

— Купі мне віна, — папрасіў Пульс, калі спыніліся ля хаты і Васкевіч стаў адвязваць сумку. Ён заўсёды прасіў аб гэтым на развітанне.

— Пазней, — адказаў Васкевіч, добра ведаючы, што нікуды сёння не пойдзе і ніякага віна купляць не збіраецца. — Можа, пад вечар сходзім у магазін.

— Добрэ, харашо, буду ждаць!..


II


Кашляючы, Пульс маленькімі бабскімі крокамі пабег са сваімі санкамі далей па вуліцы — ён жыў праз тры хаты; а Васкевіч занёс на цэментавы абмецены ганак сумку, зайшоў за вугал, у дрывотню, пашарыў у вядзерцы пад застрэшшам. Завязаны ў анучку ключ ляжаў на месцы. Значыць, матка чакала яго. Што ж, яна прыйдзе толькі позна ўвечары, яшчэ цэлы дзень наперадзе, каб падрыхтавацца.

Двор быў увесь засыпаны снегам, --">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.