Библиотека knigago >> История и археология >> История: прочее >> Захад Беларусi: гiстарычны пазл


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 2178, книга: Про Гришу и Мишу
автор: Екатерина Васильевна Серова

Книга "Про Гришу и Мишу", написанная Екатериной Серовой, — это сборник детских стихов, который увлечет юных читателей мир приключений и обучения. Через забавные истории о двух друзьях, Грише и Мише, книга игриво знакомит детей с основами безопасности, личной гигиены и экологической осведомленности. С помощью запоминающихся рифм и очаровательных иллюстраций читатели узнают о важности мыть руки, безопасно переходить дорогу и бережно относиться к природе. Стихи Серовой не только...

Яўген Аснарэўскі - Захад Беларусi: гiстарычны пазл

Захад Беларусi: гiстарычны пазл
Книга - Захад Беларусi: гiстарычны пазл.  Яўген Аснарэўскі  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Захад Беларусi: гiстарычны пазл
Яўген Аснарэўскі

Жанр:

История: прочее

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Захад Беларусi: гiстарычны пазл"

У кнігу ўвайшлі гістарычныя нататкі, прысвечаныя заходнім абласцям Беларусі. Лёгкай мовай аўтар расказвае пра яркія падзеі, якія адбываліся на Гродзеншчыне і Брэстчыне. Чытач даведаецца пра «пачвару з Чарнаўчыц», візіты ў Гродна французскіх каралёў і рускіх цароў, патрабаванні Брэсцкай уніі, ролю пінчукоў у стварэнні ВКЛ і многае іншае. Выданне змяшчае вялікі аб'ём цытат з гістарычных дакументаў і рэдкія ілюстрацыі.

Читаем онлайн "Захад Беларусi: гiстарычны пазл" (ознакомительный отрывок). [Страница - 2]

стр.
Свята-Пакроўскім храмам Баранавічаў і знакамітай гродзенскай Каложай, як бы дзеля фарміравання яшчэ адной з незлічоных сувязей, паміж заходнімі абласцямі Беларусі.

Так, кніга дэманструе чытачу толькі часцінкі цэлага, але, як здаецца аўтару, гэта досыць яркія фрагменты, здольныя даць некаторае ўяўленне і аб усёй, па-за ўсякім сумневам, дзіўнай і маштабнай карціне.

Кластар 1. Гродна і (або) Брэст

Фрагмент 1. Барацьба за статус альтэрнатыўнай сталіцы ВКЛ

Брэст і Гродна — дзве сталіцы заходніх абласцей Беларусі. Але ў свой час яны былі яшчэ і найважнейшымі гарадамі ВКЛ, як бы канкуруючымі ў барацьбе за статус альтэрнатыўнай (другой ці трэцяй) сталіцы Княства.

У XIII стагоддзі Гродна, у адрозненне ад Брэста, знаходзіўся ў эпіцэнтры фармавання Вялікага княства Літоўскага і паказаны ў крыніцах адной з галоўных арэн супрацьстаяння літоўскіх уладцаў і галіцка-валынскіх князёў. Можна ўпэўнена казаць пра тое, што Гродна ўвайшоў у склад ВКЛ раней за Брэст. Вылучыць нейкую базу для супастаўлення палітычных статусаў гэтых двух найважнейшых населеных пунктаў дзяржавы, можна, мабыць, ужо пры князе Вітаўце, які валодаў абодвума гарадамі. У даследчыкаў ёсць падставы асцярожна сцвярджаць, што пры Вітаўце і яго фармальным сюзерэне Уладзіславе Ягайла, горад над Нёманам часцей за яго «канкурэнта» над Бугам служыў валадарам для вырашэння важных палітычных пытанняў, напрыклад, у Гродне Вітаўт заключаў мір з крыжакамі і сустракаў чэшскіх паслоў. Аднак і ў Брэсце вырашаліся найважнейшыя для ВКЛ пытанні, у прыватнасці, як піша Ян Другаш, менавіта там адбыўся спецыяльны сход, з удзелам Вітаўта і Ягайлы:

«Пасля выезду з Непаламіц, кароль польскі Уладзіслаў адпраўляецца ў Літву, каб у Брэсце Рускім правесці з князем Аляксандрам з'езд, аб якім ужо даўно папярэдзіў яго».

Сустрэча была зладжана з мэтай падрыхтоўкі агульных дзеянняў супраць крыжакоў, якія ў выніку прывялі да пераможнай для Княства Грунвальдскай бітвы.


Книгаго: Захад Беларусi: гiстарычны пазл. Иллюстрация № 2 Ягайла. Партрэт XIX ст.


У некаторых выпадках Брэст і Гродна разам служылі своеасаблівай сцэнай для драматычнай барацьбы Вітаўта за ўладу. Напрыклад, у 80-х гадах XIV стагоддзя Вітаўт, паводле звестак з Летапісу Вялікіх князёў Літоўскіх, знаходзіцца з маці Бірутай у Гродне, а пасля яе ад'езду ў Брэст, збірае ў горадзе над Нёманам сілы для паходу супраць свайго стрыечнага брата Ягайлы. Менавіта ў Брэсце, паводле некаторых звестак, Бірута была забіта людзьмі вераломнага пляменніка яе мужа.

Пад 1387 годам Ян Длугаш згадвае Вітаўта ў ліку іншых князёў, выкліканых у Вільню каралём Ягайлам.

«Па каралеўскім загадзе сабраліся браты караля, троцкі князь Скіргайла, гродзенскі Вітаўт, кіеўскі Уладзімір, наваградскі Карыбут…»

У пераліку князёў Вітаўт названы менавіта гродзенскім князем, што можна трактаваць як указанне на вялікшую значнасць Гродна ў параўнанні з Брэстам.

Падчас чарговага супрацьстаяння Ягайлы і Вітаўта, першы вырашыў нанесці ўдар па вотчынных уладаннях суперніка. Хутка ўзяўшы Брэст, кароль падышоў да Гродна, дзе абложнікаў чакала доўгая і ўпартая барацьба з вернымі Вітаўту гарнізонамі. У выніку аблогі 1390 года, воіны польскага караля ўсё ж захапілі гродзенскія ўмацаванні.

Сярод дадзеных, якія сведчаць аб важнасці таго ці іншага населенага пункта, знаходзяцца і звесткі аб стварэньні розных абарончых пабудоў. Вядома, што ў Гродне Вітаўт разгортвае маштабнае замкавае будаўніцтва, падарыўшы гораду адзін з найлепшых фартыфікацыйных комплексаў краіны. На стыку XIV і XV стагоддзяў у горадзе над Нёманам існуюць два каменныя замкі — Верхні і Ніжні. Падобныя сістэмы двух каменных умацаванняў знаходзіліся толькі ў некаторых найважнейшых гарадах Княства: Вільні, Троках і, як мяркуецца, Віцебску.

Замак Брэста ў гэты час заставаўся ў асноўным драўляным, хаця, як мяркуецца, уключаў каменную вежу валынскага тыпу, так званы «столп», пабудаваны яшчэ ў XIII стагоддзі.

У сучаснай гістарычнай літаратуры Гродна ўсё яшчэ часта называюць «другой сталіцай Вітаўта», аднак жа, які горад лічыўся першай сталіцай, Вільня або Трокі, часта не ўдакладняецца. Так ці інакш, нават калі лічыць --">
стр.

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.