Лідзія Арабей - Мера часу
Название: | Мера часу | |
Автор: | Лідзія Арабей | |
Жанр: | Советская проза | |
Изадано в серии: | неизвестно | |
Издательство: | неизвестно | |
Год издания: | - | |
ISBN: | неизвестно | |
Отзывы: | Комментировать | |
Рейтинг: | ||
Поделись книгой с друзьями! Помощь сайту: донат на оплату сервера |
Краткое содержание книги "Мера часу"
Аннотация к этой книге отсутствует.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: prose_su_classics
Читаем онлайн "Мера часу". Главная страница.
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (49) »
1
Ліпы, што раслі на вуліцах горада, пачыналі жаўцець. Вецер паволі хадзіў вакол кожнага дрэва, нібы абмацваючы яго, спрабуючы, ці моцна трымаюцца медзякі-лісты, ці не пара скідаць іх на дол. Ды пакуль не вельмі багатай была яго здабыча. Сонца, хоць ужо і не так пякло, як у жніўні, яшчэ ярка свяціла ў чыстым сінім небе.
Зоя ішла па вуліцы, з прыемнасцю падстаўляючы пад цёплыя праменні свой твар, свае загарэлыя рукі. На ёй была стракатая сукенка, падперазаная шырокім чырвоным поясам. Светлыя валасы, неяк адмыслова зачэсаныя ўгору, ззаду трымала вялікая шпілька — такая прычоска цяпер была модная. Невялічкая, быстрая, з нясмелым позіркам крыху коса пастаўленых вачэй, Зоя нагадвала зайчыка. Можа таму і звалі яе сяброўкі ў школе Зайчыкам. А можа гэта мянушка пайшла ад імя — Зоя, Зоечка, Зайчык. Яна не крыўдзілася на мянушку і нават адгукалася, калі яе так звалі.
Але школа, сяброўкі — усё гэта мінулае. 3 сённяшняга дня ў яе пачынаецца новае жыццё. Яна будзе працаваць на гадзіннікавым заводзе ў зборачным цэху. 3 сённяшняга дня яна — самастойны, дарослы чалавек. Антаніна Іванаўна, Зоіна маці, сказала, што пакуль ім на жыццё хапае і бацькавай пенсіі. Але ўсё роўна палову заробку яна будзе аддаваць маці, а на астатнія — нашые сабе сукенак, справіць новае паліто.
Зоя ўвайшла ў тралейбус, села ля акна. Насустрач ёй пабегла вуліца. На прыпынках стаялі доўгія чэргі. Зоі здавалася, што ўсе людзі, якіх яна бачыць, спяшаюцца да нейкай сваёй работы. I ёй было радасна, што яна, разам з усімі, едзе працаваць. Але ва ўсіх такія спакойныя, упэўненыя твары. Усе недзе ведаюць сваю работу. А што ёй загадаюць? I ці здолее яна працаваць, ці навучыцца?
…Нясмела зайшла Зоя ў прасторны светлы цэх. У ім было, як у вялікай лабараторыі. Агромністыя, на ўсе сцены, чыста памытыя вокны, бліскучы лінолеум пад нагамі. I кругом на ўсіх — белыя халаты.
Начальнік цэха коратка зірнуў на яе і скіраваў свой позірк некуды ўглыб цэха. У белым халаце, крыху паўнаваты, з невялікімі залысінамі, ён здаўся Зоі падобны на доктара, якога выклікалі з паліклінікі, калі Зоя прастуджвалася. I калі ён палез у вялікую кішэню белага халата, ёй здалося, што зараз ён дастане адтуль трубку, якою слухаюць хворых. Але начальнік цэха дастаў нейкі жалезны інструмент, падобны на пласкагубцы. Ён зноў паглядзеў на Зою і ўжо даўжэй затрымаў на ёй позірк, нібы прыкідваючы, чаго яна варта.
— На якую ж аперацыю вас паставіць? — спытаўся ён, ляпаючы незнаёмым Зоі інструментам на цвёрдай шырокай далоні. Пасля павярнуўся і пайшоў наперад, аглядаючы доўгія стужкі канвеера.
Зоя не ведала, ці ёй трэба стаяць на месцы і чакаць, ці ісці за ім. Але начальнік цэха азірнуўся і рукою паклікаў яе.
— Вы хоць што-небудзь пра зборку ведаеце? — спытаўся ён, калі Зоя дагнала яго.
— Не,— адказала Зоя.
Начальнік цэха зноў спыніўся, пастаяў, падумаў, усё ляпаючы па далоні інструментам, пасля сказаў:
— Пастаўлю вас на праўку валаска і баланса, на гэтую аперацыю нам патрэбны людзі, — і паклаў інструмент у кішэню, нібы той памог яму вырашыць пытанне і цяпер ужо быў непатрэбен.— Рэня! — паклікаў ён, паварочваючыся да канвеера.
Зоя зусім не ведала, што такое праўка валаска, праўка баланса. Да таго ж вельмі строга хмурыў бровы начальнік цэха. I яна адчула, што радасны настрой, з якім нядаўна ехала сюды, пачынае спадаць, а трывога ўсё больш расце ў яе сэрцы.
А начальнік цэха падводзіў ужо яе да нейкай дзяўчыны.
— Вось, знаёмцеся,— сказаў ён.— Рэня Валожына. Яна будзе вас вучыць.
— Сядайце, калі ласка,— паказала Рэня на круглае, як у цырульні, крэсла, што стаяла з другога боку канвеера.
Калі начальнік цэха пайшоў, Зоя села на крэсла, адчуваючы на сабе цікаўныя позіркі дзяўчат.
— Паглядзіце пакуль, як мы працуем,— сказала Рэня, не адрываючыся ад работы.
Уздоўж стужкі канвеера, нізка нахіліўшыся да яе, сядзелі дзяўчаты ў белых халатах і
--">- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (49) »
Книги схожие с «Мера часу» по жанру, серии, автору или названию:
Иван Арамилев - В лесах Урала Жанр: Советская проза Год издания: 1954 |
Александр Сергеевич Неверов - Гуси-лебеди Жанр: Русская классическая проза Год издания: 1983 |
Вадим Григорьевич Фролов - В двух шагах от войны Жанр: Военная проза Год издания: 1981 |
Владимир Лаврентьевич Садовский - Алмазная грань Жанр: Советская проза Год издания: 1963 |