Библиотека knigago >> Проза >> Советская проза >> Пастка


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1592, книга: Руководство по медитации при ходьбе
автор: Тит Нат Хан

Эта книга стала для меня настоящим откровением. "Руководство по медитации при ходьбе" Тит Нат Хана дает практическое руководство, как превратить повседневную ходьбу в глубоко духовный опыт. Будучи последователем дзэн, я всегда искал способы практиковать осознанность в своей повседневной жизни. Эта книга предоставила мне простую и доступную технику, которая я могу внедрить в свой день. Автор шаг за шагом объясняет, как сосредотачиваться на ощущениях тела, дыхании и окружающем мире во...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

На пути к Совершенству. Утау Лир
- На пути к Совершенству

Жанр: Самиздат, сетевая литература

Год издания: 2021

Серия: Осколок чужой Воли

Алесь Асіпенка - Пастка

Пастка
Книга - Пастка.  Алесь Асіпенка  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Пастка
Алесь Асіпенка

Жанр:

Советская проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Пастка"

Нарэшце прыслалі дакументы. Можна было ісці ў горад. Але мне захацелася яшчэ раз сустрэцца з Надзяй. Я ўбачыў яе дзён пяць назад праз акно. Надзя ішла побач з сіваватым, каржакаватым чалавекам, які нёс за плячыма два рэчавыя мяшкі, а яна два аўтаматы, нямецкія, кароценькія, з адагнутымі ўніз касетамі. За імі зморана плялося трое хлопцаў.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: antique

Читаем онлайн "Пастка". [Страница - 3]

Усё ж мы гадаваліся разам. Нашы хаты стаялі поруч, і, бывала, маці часта прыводзіла Надзю пагуляць да нас, бо яна адна баялася заставацца дома.

— Жадаю табе ўсяго добрага,— сказала Надзя.

Яна абняла мяне і тройчы пацалавала ў лоб, як нябожчыка.


2.

Вузенькая вулачка — дзве каляіны між густой і зялёнай муравы — недзе хавалася за ўзгоркам. Хаты стаялі не густа і не пры самай вуліцы, а далей, у агародах; хаваліся ад цікаўных вачэй за густой зелянінай садоў.

Я пазнаў патрэбны мне дом па сіняй галубятні на даху. Вулачка пуставала, і я адразу ж павярнуў у брамку.

У палісадніку на лавачцы пры хаце сядзеў дзед — лысаваты, з белымі кужэльнымі валасамі, клеіў гармонік. Убачыўшы мяне, дзед адсунуў убок гармонік, і той неяк жаласліва рыпнуў.

— Марына Цяцерына тут жыве? — запытаўся я.

Дзед зірнуў на мяне абыякавымі выцвілымі вачыма, паклаў гармонік на калена, пачаў прыглядацца да яго.

— А навошта яна табе?

Добра, што спытаў так: значыць, я нічога не пераблытаў, а то ўжо здалося, што трапіў да кагосьці чужога.

— Мы з ёю сябры. Хацеў пабачыць.

Дзед выразаў кавалачак цыраты, памазаў яго бульбяным клеем, прыляпіў да меха. Разгладжваючы каструбаватым пальцам латку, прыглядаўся да мяне падслепаватымі вачыма. Мабыць, яму было ў ахвоту выпрабоўваць маё цярпенне.

— Няма Марыны,— нарэшце сказаў ён.

— Як няма? Дзе ж яна?

— Так што нямашака, і ўсё тут. Была — і няма...

Я разгубіўся. Што рабіць? Асцярожнасць і правілы канспірацыі патрабавалі — уцякай! Але я не мог скрануцца з месца. Я чамусьці сеў побач з дзедам, але не зухавата, як трэба было б, а цяжка, зняможана.

Дзед зняў планкі, пачаў калупацца ў клапанах тоненькай адвёрткай. I тут я раптам успомніў, што ўсю дарогу хацеў піць.

— Вады ў вас не знойдзецца часам? — запытаўся я.

— Калодзеж вунь там,— дзед кіўнуў галавою кудысьці ў куток саду.

Калодзеж — драўляны зруб, дзве перакладзіны і калаўрот з выслізганай ручкай — нагадваў той, што быў у нашай вёсцы.

Спачатку я зазірнуў у калодзеж. Чорная прорва канчалася недзе глыбока светлай плямкай. Я ўзяў вядро.

Раптам мне пачуліся галасы. Гаварылі за плотам. Адзін голас мужчынскі, грубаваты, настойлівы, другі — жаночы, кволы, нерашучы. Слоў не разабраць.

Чужое мірнае жыццё было для мяне, як цёмны лес. Я адвык ад яго, не разумеў, пра што могуць гаварыць людзі, калі не пра вайну.

Спружынячы крокі, я памалу пайшоў да плота, прысеў ля малінніку, шукаючы ў плоце шчыліны.

— Табе ўсё проста... Табе ўсё дужа проста...— пачуў я дакорлівы голас жанчыны.

— Скажы, што не любіш. Брыдкі я табе?

— Ну і дурны.

— Тут здурэеш. Я, па-твойму, камень ці ідал які?..

— Ну, не злуйся...

Яны заціхлі. Я прыслухоўваўся напружана, аж пачало звінець у вушах. Мне здавалася, што на другі бок плота цалуюцца.

«Ах, чорт! Вайна, а яны цалуюцца. Пужнуць бы іх...»

Я злаваў таму, што не меў такой магчымасці.

— Перастань, чуеш... Ашалеў... Дальбог, крыкну,— даляцеў з-за плота жаночы голас.

— Крычы!.. Зіна... пачакай. Ну, не буду...

— Ну цябе...

— Сядзь... Пагаворым, як людзі. Ну, чаго ты?

— Я не такая... Ты не думай, што я такая. Мне проста сумна і страшна. Так адзінока, што месца не знаходжу.

— Ну і прыгарніся.

— Эх, ты! Табе ўсё проста.

Я памалу пачаў адыходзіць. Наліха было падслухоўваць? Звычайнае спатканне, звычайная ў такіх выпадках размова.

Я напіўся, памалу пайшоў да дзеда. Ля яго сядзела жанчына. Хто яна? Можа Марына? А калі не яна? Здаецца, яна.

— Добры дзень,— сказаў я, падыходзячы бліжэй.— Алег Аляксандравіч раіў папытаць у вас шчасця.

Гэта быў пароль.

— Я шчасцем не гандлюю,— адказала жанчына, і ў мяне адлягло на сэрцы.

Марына павяла мяне ў хату. Са спіны яна нагадвала дзяўчынку-падлетка: тоненькая шыйка, вузкія плечы, але з твару ёй можна даць і дваццаць пяць, і трыццаць гадоў. Асабліва ўражвалі вочы. Такія я бачыў толькі аднойчы. Даўно. У нашай царкве, на бакавой сцяне справа, вісела карціна маці боскай ля распятага на крыжы сына-бога. Дык вось у той боскай маці былі

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.