Библиотека knigago >> Проза >> Советская проза >> Пастка


«Советская цивилизация» Сергея Кара-Мурзы — это амбициозное и провокационное исследование, в котором автор утверждает, что Советский Союз был не просто государством, а отдельной цивилизацией со своими уникальными особенностями. Первый том книги посвящен истокам и становлению советской цивилизации. Кара-Мурза утверждает, что советская цивилизация возникла из слияния русской православной традиции и марксистско-ленинской идеологии. Он приводит убедительные доказательства, показывающие, как эти...

Алесь Асіпенка - Пастка

Пастка
Книга - Пастка.  Алесь Асіпенка  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Пастка
Алесь Асіпенка

Жанр:

Советская проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Пастка"

Нарэшце прыслалі дакументы. Можна было ісці ў горад. Але мне захацелася яшчэ раз сустрэцца з Надзяй. Я ўбачыў яе дзён пяць назад праз акно. Надзя ішла побач з сіваватым, каржакаватым чалавекам, які нёс за плячыма два рэчавыя мяшкі, а яна два аўтаматы, нямецкія, кароценькія, з адагнутымі ўніз касетамі. За імі зморана плялося трое хлопцаў.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: antique


Читаем онлайн "Пастка". Главная страница.


Книгаго: Пастка. Иллюстрация № 1


1.

Нарэшце прыслалі дакументы. Можна было ісці ў горад. Але мне захацелася яшчэ раз сустрэцца з Надзяй.

Я ўбачыў яе дзён пяць назад праз акно. Надзя ішла побач з сіваватым, каржакаватым чалавекам, які нёс за плячыма два рэчавыя мяшкі, а яна два аўтаматы, нямецкія, кароценькія, з адагнутымі ўніз касетамі. За імі зморана плялося трое хлопцаў.

— Хто гэта? — спытаў я ў Вілюгі.

— Падрыўнікі Мухіна... Той сівы — сам Мухін.

— А жанчына?

— Падрыўніца. Аксана.

— Мы з ёю вучыліся ў адной школе,— сказаў я, спадзеючыся ўразіць Вілюгу, але ён не здзівіўся.— Тады яна была Надзя Крынка, і я кахаў яе.

— Ясна,— абыякава сказаў Вілюга.

Ноччу я знайшоў хату, дзе спыніліся падрыўнікі,— яны спалі на сене пад паветкай. Надзі не было. Яна лягла ў хаце. Я папрасіў аднаго з хлопцаў паклікаць Аксану.

Яна выйшла не хутка, хвілін праз пятнаццаць, калі не болей — мне ўжо надакучыла чакаць. Я думаў, што Надзя ўзрадуецца, але яна толькі спытала: «Адкуль ты, як з неба зваліўся?»

Гаворка тады не клеілася. Надзя клікала ў хату, хацела пазнаёміць з Мухіным, я адгаварыўся, знайшоўшы нейкую прычыну. Вярнуўшыся дахаты, я доўга не мог заснуць, усё думаў пра Надзю.

За год да вайны мы заканчвалі дзесяцігодку. I таму, што гэта быў першы выпуск, нам наладзілі вельмі ўрачысты вечар, і не ў школе, а ў сельскім клубе.

Нас было шаснаццаць выпускнікоў, і ўсе мы сядзелі на першым радзе, крыху збянтэжаныя ўвагай, якую аказвалі нам і тыя, хто сядзеў у прэзідыуме, і тыя, хто дарэшты запоўніў клуб: вучні, настаўнікі, бацькі, проста цікаўныя, каму хацелася паглядзець на ўрачыстасць. Мы вельмі хваляваліся, хоць і не паказвалі выгляду.

Я адчуваў сябе бясконца шчаслівым і таму, што нарэшце закончана школа, і таму, што поруч сядзіць Надзя і ніхто ўжо не глядзіць на нас з іранічнай паблажлівасцю ці асуджэннем, а як бы і ўхваляюць нашу дружбу. Нішто, мабыць, так не кранае, як здабытае ў бясконцых кпінах і насмешках прызнанне. А над намі кпілі з восьмага класа; кожны дзень на школьнай дошцы нехта пісаў нашы прозвішчы, нехта складаў недарэчныя вершыкі, якія хадзілі па руках і не раз даводзілі Надзю да слёз. 3-за гэтых вершыкаў, надпісаў і кпін мы з Надзяй часта сварыліся і падоўгу не размаўлялі. Але і гэта выклікала кпіны.

Цяпер як бы ўсе змірыліся, як бы прызналі за намі права сядзець поруч.

Пасля ўрачыстага вечара было наладжана частаванне і танцы. Я ўвесь час танцаваў з Надзяй. А пасля вечара пайшоў праводзіць яе дахаты.

Я даўно чакаў, калі мы застанемся на адзіноце,— так шмат хацелася сказаць Надзі. Але цяпер маўчаў, скаваны гэтай жа адзінотай, і злаваў на сябе.

Нават цяпер мне было сорамна за тое сваё маўчанне. Гэты сорам і надаваў мне рашучасці.

Мухінцы спыніліся ў нас выпадкова; стаялі яны аж вёрст за пятнаццаць і не так, як мы, у вёсцы, а ў лесе, на нейкім хутары.

— Дай мне каня,— праз два дні сказаў я Вілюгу, калі той зайшоў праведаць мяне.— Гадзіны на тры.

— Навошта табе? — здзіўлена спытаў Вілюга.

— Мабыць трэба...

— А ці варта?

— Скажы, што шкадуеш каня, тады я папрашу ў Платона.

— Ну і дзівак,— Вілюга адчыніў акно, гукнуў вартавога, што стаяў насупраць, праз вуліцу, ля штаба.— Забароўскі, скажы Васю, каб засядлаў Ветра. Няхай на двор завядзе.

Вілюга з усёй сілы зачыніў акно, аж зазвінелі шыбы.

— Дык я і кажу, дзівак ты,— Вілюга стаяў цяпер спіной да акна, скрыжаваўшы рукі на грудзях, пад адтапыранымі кішэнямі кіцеля.— Калі конь закусіў цуглі, дык што не рабі, а выкіне з сядла. Так і з бабай. Пакахае другога — закон, хоць ты перад ёю памры — не пашкадуе.

Мне думалася, што Вілюга не здагадваецца, куды я паеду, аж глянь ты: з-пад натапыраных броваў ён разгледзеў усё. Хавацца не было патрэбы.

— Я, Вілюга, кахаю яе.

— Ха, пакахаеш другую.

Ардынарац Вася прывёў засядланага каня. Мы выйшлі на ганак.

— Другой мне, Вілюга, не трэба,— сказаў я, сеўшы ў сядло.

— Дзівак,— сказаў Вілюга, не ўхваляючы ні маіх слоў, ні гэтай паездкі.

Я адразу ж пагнаў

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.