Библиотека knigago >> Фантастика >> Социально-философская фантастика >> Стралок


"Фельдмаршал должен умереть" Богдана Сушинского – это захватывающий исторический боевик, который переносит читателя в кипящий котёл времен Третьего рейха. Книга с первых страниц окунает в атмосферу опасных заговоров и военных интриг. Группа советских диверсантов получает задание проникнуть в Берлин и ликвидировать фельдмаршала Роммеля, одного из самых талантливых военачальников Гитлера. Несмотря на то, что сюжет книги крутится вокруг исторических событий, автор не увлекается...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Сяргей Белаяр - Стралок

Стралок
Книга - Стралок.  Сяргей Белаяр  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Стралок
Сяргей Белаяр

Жанр:

Социально-философская фантастика

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Стралок"

Аннотация к этой книге отсутствует.

Читаем онлайн "Стралок". [Страница - 2]

гэта? — вочы маленькага Дэніэла сталі круглымі ад здзіўлення.

— Зараз паспрабую растлумачыць. Калі мы ўстанем, то гэтым самым прадэманструем, што маладзейшыя і мацнейшыя за яе.

— Так яно і ёсць! Бабуля старая і слабая, i мы павінны саступіць ёй месца! Так мяне вучыла мама!

— Не ўсё так проста, Дэніэл. Па-першае, перастань называць яе бабуляй. Указание на ўзрост i пол — абраза! На нас могуць падаць у суд за ўказанне на тое, што асоба — непаўнавартасная!

— Алетата...

— Не тата, а бацька нумар адзін! Колькі можна паўтараць?.. Гэта не бабуля i не жанчына, а храналагічна адораная вагінальная асоба! Па-другое, забудзь усё, што казала Эрыка! Інакш скончыш, якяна!

— У турме?

У заднім акне аўтобуса дражніліся двое хлапчукоў не старэйшыя за восем гадоў. О'Хара злавіў сябе на думцы аб тым, што тады яму было прыкладна столькі ж.

Убачыўшы, што О'Хара не рэагуе,хлапчукі пераключыліся на таўстуна ў чырвоным пікапе.

— Не таўстуна, а на асобу, якая пераадольвае цяжкасці праз свае гарызантальныя прапорцыі... Куды коціцца гэты свет? Мала таго, што мы лічым белае чорным, а чорнае — белым, дык яшчэ i мо­жам атрымаць кухталёў за тое, што называем рэчы сваімі імёнамі!

Рукі пацелі, і О'Хара па чарзе выціраў іх аб штаны. Як ён і баяўся, захоўваць спакой аказалася няпроста. Усё ж такі не кожны дзень бярэш у рукі зброю.

— Мілы, я патрабую, каб ты неадкладна пазбавіўся ад гэтага праклятага аўтамата! Ён агідны i палохае мяне! Альбо ты хочаш, каб я атрымаў стрэс i не мог больш пісаць? — Пол Адзінгтан быў апрануты толькі ў кароткі шаўковы халат, які адкрываў ягадзіцы з гуллівай татуіроўкай.

— Што ты такое кажаш, каханы? — бацька ўскочыў, ледзь не паваліўшы камп'ютар. — У мяне нават у думках не было замінаць табе тварыць!

— У такім разе зараз жа выкіні гэту пачварнасць з дому!.. Ах, мне трэба выпіць — пачынаецца прыступ мігрэні!

Бацька выцягнуў вінтоўку з насценнай шафы, але выкідаць зброю не стаў. Яна перавандравала на гарышча, дзе была забытая. Лепшага месца не прыдумаеш — бацька нумар два ніколі не заглядваўтуды, бо панічна баяўся бруду i пылу.

Праехаўшы з сотню метраў, машыны зноў дружна ўсталі.

— Пракляты гарадскі трафік!

Тыя, у каго нервы былі слабейшыя, раз-пораз да тлуму ціснулі на клаксан. Сёй-той лаяўся. I ўсе стараліся прарвацца наперад.

— I ніхто не прапусціць «хуткую»! Пэўна такая ж спяшалася да Сьюзан!

Карэту «хуткай дапамогі» заціснулі паміж грузавіком, пазадарожнікам і седанам. Кіроўцы ігнаравалі пробліскавыя маячкі і сірэну.

О'Хара да хрусту ў пальцах сціснуў абаранак, змагаючыся са спакусай вылезці з машыны і навесці на дарозе парадак.

— Эгаізм стаў другім імем чалавека!

3 кожнай хвілінай думкі станавіліся ўсё цяжэйшымі. Раздражненне ўзмацнялася і патрабавала тэрміновага выхаду. О'Хара скасіў погляд на баул і аблізнуў перасохлыя вусны.

— Дэн, старайся страляць чэргамі па тры-чатыры патроны. I мацней прыціскай прыклад да пляча, тады вінтоўка не будзе так гуляць! — ад Сьюзан пахла маладой ігліцай. Пах перабіваў нават смурод пораху. — I не заплюшчвай вочы!

О'Хара кіўнуў і пацягнуў спускавы кручок. Вінтоўка некалькі разоў нямоцна тузанулася, выпусціўшы па пустой кансервавай банцы з дзясятак куль.

— Не, Дэн! Лічы сам сабе — дваццаць два!

«Дваццаць два!»

Чарга выйшла карацейшай.

— Ужо лепш! Праз месяц-другі трэніровак навучышся страляць, як профі!

О'Хары падабалася займацца з дачкой адстаўнога сяржанта марской пяхоты МакКалаха. Яна была так не падобная на аднагодкаў і большасць дарослых. О'Хара не раз лавіў сябе на думцы аб тым, што яму лёгка са Сьюзан.

— I не забывай лічыць патроны. Інакш у самы непадыходзячы момант застанешся з пустым магазінам!

Яны выбіраліся ў крэйдавы кар'ер кожныя тры тыдні. Дзень стрэльбаў О'Хара чакаў нібы свята. Бо ў іншы час ён мог пагутарыць са Сьюзан толькі па «асьцы». Пра тое, каб патэлефанаваць, не магло ісці гаворкі. Бацька, якога падбіваў Пол Адзінгтан, быў супраць таго, каб ён меў зносіны з «рэтраградамі».

На тое, каб выбрацца з затору, пайшло амаль паўгадзіны.

Каля закрытай некалькі гадоўтаму бібліятэкі рабочыя

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.