Библиотека knigago >> Фантастика >> Социально-философская фантастика >> Стралок


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 153, книга: IntelHeart (СИ)
автор: Елена Умнова

Несколько раз перечитывала эту книгу, она одна из самых любимых, но нигде не могу найти полной второй части. Подскажите, пожалуйста, где её можно найти целиком? Или заказать, купить?

Сяргей Белаяр - Стралок

Стралок
Книга - Стралок.  Сяргей Белаяр  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Стралок
Сяргей Белаяр

Жанр:

Социально-философская фантастика

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Стралок"

Аннотация к этой книге отсутствует.

Читаем онлайн "Стралок". [Страница - 3]

ўсталёўвалі новы білборд.

— Дазволь сабе шмат...

Паміж «м» i «т» О'Хара налічыў з тузін стылізаваных пад сімвал грошай літар «а». Не трэба быць геніем, каб зразумець, на што намякае рэклама. Спажывецкае грамадства не прызнавала межаў.

— Нарэшце закрыюць гэты рассаднік сексізму і фашызму! — запляскаў у ладкі Пол Адзінгтан, калі пачуў паведамленне дыктара службы навін. Бацька нумар два на дух не пераносіў усяго таго, што было звязана са «старым» светам. — I людзі ўздыхнуць з палёгкай!

— Але як жа без кніг? — здзівіўся Дэніэл.

— Вельмі добра! Людзям не патрэбны бруд! Яны павінны чытаць выключна новую літаратуру!

— Якую, містар Адзінгтан? — язык не паварочваўся назваць сужыцеля бацькі тэтам.

— Тую, што выхоўвае чалавека ў духу цярпімасці!

Дэніэл не стаў развіваць тэму. Пол Адзінгтан лічыў сваё меркаванне адзіна правільным. Спроба даказаць яму што-небудзь, нязменна канчалася істэрыкай бацькі нумар два і шматгадзіннай адседкай у каморы на галодны страўнік.

— Ведаў бы ты, тата, як крыўдна, калі самы блізкі чалавек ніколі не становіцца на твой бок!

Злосць асляпіла.

О'Хары каштавала немалых намаганняў узяць сябе ў рукі. Не хапала толькі ў што-небудзь урэзацца. Паліцэйскім відавочна не спадабаюцца два «ствалы» ў багажніку. Пешшу з цяжкім баулам да каледжа не дайсці — спыніць першы ж патруль.

О'Хара закурыў, незадаволена адзначыўшы дробны трэмар пальцаў. Тытунёвы дым уварваўся ў лёгкія і прасвятліў галаву. На жаль, справіцца з хваляваннем нікацін не дапамог. А О'Хару як ніколі патрабаваўся спакой. Прыцягнуць увагу грамадства да праблем адно, а трэба яшчэ будзе зрабіць заяву...

Ад рэкламы, якая ў большасці сваёй прапаноўвала зусім непатрэбныя рэчы, мітусілася ў вачах. Мэрыя старалася з максімальнай эфектыўнасцю выкарыстоўваць кожны гарадскі метр.

— 3 максімальнай эфектыўнасцю для сваёй кішэні! — прыйшлося прыкурваць другую цыгарэту. Калі салон зацягнула дымам, О'Хара ўспомніў пра тое, што неабходна адкрыць акно.

Цёплы вецер слізгануў у выраз кіцеля. Дотык быў мяккім, нібы скуру кранула рука маці.

Бацька даваў мала кішэнных грошай, так што Дэніэл не мог дазволіць сабе электронныя кнігі. Тыя рэдкія папяровыя, якія з вялікай цяжкасцю ўдавалася дастаць, прыходзілася ўвесь час хаваць. Балазе, дом у прыгарадзе дазваляў рабіць схованкі. Зрэшты, пазбегнуць прачуханца за чытанне не ўдалося. Як ужо Адзінгтан даведаўся пра тайнік, заставалася толькі здагадвацца.

Тое, што яго пакараюць, О'Хара зразумеў адразу, як толькі ўвайшоў у дом. Бацька нумар два ляжаў на канапе з мокрым ручніком на лбе. У холе пахла лекамі.

— Гэта не дзіця, а пакаранне! Замест таго, каб расці годным членам грамадства, ён ператвараецца ў таталітарнага монстра!.. Сёння чытае забароненыя кнігі, а што заўтра? Выйдзе на шабаш рэтраградаў? Заявіць, што талерантнасць — гэта зло?

Бацька маўчаў. На яго шчоках хадзілі жаўлакі.

— Я не магу спакойна працаваць побач з гэтым маленькім вырадкам! Дзе гарантыя, што ён не ўсадзіць мне ножу спіну, калі я буду спаць? Або не падсыпле атруты ў ежу?

Дэніэл хацеў запярэчыць, але па панурым поглядзе бацькі зразумеў, што не варта адкрываць рота. Будзе толькі горш.

— 3-за такога вось гадзяняці ў нас ніяк не атрымліваецца скінуць ярмо праклятага мінулага! Яны як путы не даюць нармальным людзям расправіць крылы! Баласт — гэта самае дакладнае вызначэнне сына гэтай!..

Пол Адзінгтан кожны раз называў маці «гэтай». Дэніэлу было крыўдна, што бацька нават не спрабаваў абараніць яго.

— Я хачу... не, я патрабую, каб ты як мага больш жорстка пакараў смаркача, мілы!

— Але містар Адзінгтан...

— Каморы будзе недастаткова! Дурасць трэба выбіваць, лепш — бізуном!

— У нас няма бізуна.

— Вельмі шкада!.. У такім выпадку вазьмі рэмень! А я пагляджу, хто з нас табе даражэйшы!

Дэніэл да гэтага часу памятаў той вечар. Бацька мог абмежавацца вуснай вымовай i каморай,

але ў прысутнасці Пола Адзінгтана быў вымушаны выконваць яго патрабаванні. Азадак пасля лупцоўкі гарэў двое сутак. Дэніэл не мог спаць на спіне, а школу прыйшлося прапусціць.

— Паскуда! — О'Хара скрыгатнуў зубамі. Адзінгтана ён

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.