Библиотека knigago >> Янка Брыль


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1921, книга: Пыль и Уголь
автор: Александр Иванович Старостин

"Пыль и уголь" Александра Старостина - захватывающий стимпанковский роман, который перенесет читателей в оживленный и индустриальный мир, где пар и шестерни правят миром. В центре истории - Виллем Данн, молодой инженер, который мечтает изменить мир к лучшему. Когда появляется загадочное смертоносное оружие, грозящее уничтожить город, Виллем вынужден объединиться с упрямым детективом Сарой Джонс. Вместе они отправляются в эпическое путешествие, полное интриг, опасности и неожиданных...

Книги автора Янка Брыль

Янка БрыльЯнка (Іван Антонавіч) Брыль (4 жніўня 1917, Адэса — 25 ліпеня 2006) — беларускі пісьменнік. Народны пісьменнік БССР (1981). Дзед Антона Францішка Брыля.
Нарадзіўся ў Адэсе ў сям'і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля. У 1922 разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску Загор'е (Польшча, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць). У 1931 Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудскую гімназію, але не змог вучыцца з-за матэрыяльных цяжкасцей.
У 1939 прызваны ў Войска Польскае, служыў у марской пяхоце. Пасля пачатку II Cусветнай вайны, у верасні таго ж года трапіў пад Гдыняй ў нямецкі палон, у 1941 уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. У 1942 Я. Брыль стаў сувязным партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а ў 1944 — разведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газету «Сцяг свабоды» Мірскага падпольнага райкома партыі і сатырычны лісток «Партызанскае жыга́ла». Па вызваленні Беларусі працаваў рэдактарам раённай газеты ў г. п. Мір, літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Вожык».
У розныя гады Я. Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаванню сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. Шмат сіл Я. Брыль аддаваў працы ў якасці старшыні Беларускага таварыства «СССР — Канада».
З 1945 года член Саюза пісьменнікаў СССР. У 1966—1971 — сакратар праўлення СП БССР. Двойчы абіраўся дэпутатам ВС БССР (1963—1967, 1980—1985). Старшыня Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Канада» (1967—1990), член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994).
Я. Брыль памёр 25 ліпеня 2006 года. Пахаваны ў Калодзішчах.

Птушкі і гнёзды : выбранае / Янка Брыль. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 463 с. — (Беларуская проза XX стагоддзя).
Запаветнае : выбр. тв. / Янка Брыль; . — Мінск : Беллітфонд, 1999. — 442 с., <4> л. фат. — (Беларускі кнігазбор).
Птушкі і гнёзды : кн. адной маладосці : раман ; Золак, убачаны здалёк : аповесць : / Янка Брыль. — Мінск : Ураджай, 2001. — 447 с., 1 л. партр. : іл. — (Школьная бібліятэка).
Ты мой найлепшы друг : аповесці і апавяданні : / Янка Брыль; . — Мінск : Полымя, 1998. — 446 с., 1 л. партр. : іл. — (Школьная бібліятэка).
Дзе скарб ваш : лірыч. проза / Янка Брыль. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. — 334 с.
З людзьмі і сам-насам : запісы, мініяцюры, эсэ / Янка Брыль. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — 333 с.
Сцежкі, дарогі, прастор : лірыч. замалёўкі : / Янка Брыль. — Мінск : Юнацтва, 2001. — 238 с., 1 л. партр.
Цуды ў хаціне : апавяданні : / Янка Брыль; . — Мінск : Юнацтва, 1998. — 111 с. : каляр. іл.
Источник: Википедия

Список книг (или ознакомительные фрагменты) автора Янка Брыль. Жанры написанных книг: Проза, Современная проза, Русская классическая проза, Советская проза, Детская проза, Биографии и Мемуары, Публицистика, Документальная литература, Военная проза, Рассказ, Роман, Эссе, очерк, этюд, набросок, Повесть, Литература ХX века (эпоха Социальных революций), Сборники, альманахи, антологии.