Библиотека knigago >> Юмор >> Юмор: прочее >> Мерэйна Патэстас


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 389, книга: Трое в лодке (не считая собаки)
автор: Джером Клапка Джером

Перевод Донского и Линецкой долгое время был для меня эталонным, я все ещё помню, как впервые прочитал «трое в лодке» именно в их переводе. Однако, недавно мне довелось прочесть повесть в оригинале, я был крайне удивлён, мне казалось, я читаю какое-то новое, не менее захватывающее, произведение. Перевод, который я полюбил и много раз перечитывал, сильно исковеркали, фактически создав новое произведение. Это не делает перевод плохим, однако, заставляет задуматься, как много я потерял, читая...

Яўген Аснарэўскі - Мерэйна Патэстас

Мерэйна Патэстас
Книга - Мерэйна Патэстас.  Яўген Аснарэўскі  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Мерэйна Патэстас
Яўген Аснарэўскі

Жанр:

Ужасы, Юмор: прочее, Русская современная проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Мерэйна Патэстас"

Сборник концептуальных рассказов на белорусском языке, связанных общими героями. Вечные темы, такие как любовь и ненависть, верность долгу и предательство, показаны в мире, созданном с помощью элементов белорусского и литовского фольклора.


Читаем онлайн "Мерэйна Патэстас" (ознакомительный отрывок). Главная страница.

стр.

Мерэйна Патэстас
Яўген Аснарэўскі

© Яўген Аснарэўскі, 2022


ISBN 978-5-0056-6749-6

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Медальён

Дождж сек зямлю з усіх сіл. Ён нiбыта хацеў разбіць усё, што ўдалося стварыць прыродзе і чалавецтву на тым кавалачку сушы, які называюць Беларусь. Але нават халоднае і сырое надвор'е беларускага лістапада, было для мяне вельмі прыемным. Я ведаў, што такое жыццё ўдалечыні ад сваіх родных палёў і лясоў, азёр і рэк, усяго таго, што я памятаю і ведаю з ранняга дзяцінства. Пяць гадоў прыйшлося мне пражыць ў іншай краіне, пакуль я працаваў у аддзеле археалогіі буйнога львоўскага інстытута. У тыя гады, падчас навучання любімай справе, я быў шчаслівы. Археолаг, гэта, як казалі ў нас на курсе, шкодны лад жыцця, а не прафесія. Успамінаць Украіну мне і зараз вельмі прыемна. Палi чарназёму, цэркаўкі ў стылі ўкраінскага барока, вясёлы гоман і нораў украінцаў, што любілі размаўляць на сваёй роднай мове. У тыя вучнёўскія гады ўсё гэта рабіла мяне энергічным і натхнёным. Менавіта там, ва Украіне, мы раскапалі дзесяткі найцікавейшых курганоў. Але я сумаваў па радзіме і заўсёды ведаў, што абавязкова вярнуся.

Асаблiва моцны выбух грому прымусіў мяне здрыгануцца. Палявыя працы ў лістападзе — гэта, вядома, пазнавата. Пазнаю сваё роднае надвор'е! І я вельмі рады, што яно такое!

— Здаецца, сёння нам больш не пакапацца, — сказаў мне Юрась, падыходзячы бліжэй.

Мы сядзелі ў сваіх палатках, недалёка ад шэрага курганоў, размешчаных на ўскрайку невялікага лясочка. Я глядзеў на шпіль касцёла, што тырчаў над вяршынямі сосен. У невялікай вёсачцы, дзе стаяў касцёл, жыла, мабыць, толькi сотня чалавек, але храм у іх быў такi, што не адарваць вачэй — прыгожы і стройны, хоць і суровы, як каменная гара, якая ўздымаецца з зямных нетраў. У вушах булькатаў гук дажджу: бам-бам-бам. Мне ўжо хацелася, каб дождж стаў слабець, і няўрымслівы бубнач зайграў цішэй. Але затое паветра! Гэта проста так не патлумачыш тым, хто не быў падчас дажджу на ўскраіне беларускага лесу!

— Так, падобна, што на сёння ўсё! — адказаў я Юрасю.

Гэты Юрась — не самы мой любімы калега. Часам Юрка дазваляў сабе мець зносіны з чорнымі капальнікамі, а яшчэ быў схільны прыхаваць нешта з ліку самых значных знаходак. Каламутны хлапчук! Але гэта жыццё. Трэба ўмець нармальна камунікаваць з усімі.


— Зганяю ў вёску. Можа ў мясцовых самагонкі дастану. Пагрэемся! — сказаў Юрась, ды весела падміргнуў.

— Ну давай, зганяй.

«Усё роўна піць не буду!» — падумаў я.

— Ну ўсё, пабег.

— Давай, Юрась, давай.

«А можа быць і варта было б выпіць цукроўкi. Ну, паглядзім, што там Юрка прыцягне.»

Але Юрась вярнуўся толькі пад раніцу. Відаць, знайшоў сабе прытулак у вёсцы. Можа піў палову ночы з мясцовымі мужыкамі, а можа і яшчэ неяк уладкаваўся. Быў ён бадзёры і быццам бы цвярозы, але дыхаў перагарам.

— Пайшлі капаць, ёлупень, — кісла ўсміхнуўшыся, сказаў я.

Раніца нарадзілася сонечнай і халаднаватай. У полі я запрыкмеціў шустрага труса, якi скакаў кудысьці, па сваіх справах. Калі я бачу такога шэрага ўцекача, у душы прачынаецца старажытны паляўнічы інстынкт і мне хочацца бегчы за ім.

«Напэўна, сёння ўжо не будзе дажджу».

У лесе мы назбіралі трохі позьніх грыбоў. Нюхаць іх было неверагодна прыемна. А ад думак аб смажаных на вогнішчы польскіх грыбах, у роце пацяклі слінкі.

Час пралятаў хутка. Праца археолага даволі аднастайная. Трэба капаць і прасейваць зямлю, а потым зноў капаць і прасейваць. Але якое шчасце цябе чакае, калі ты нарэшце заўважыш нешта, хоць бы трохі цікавае! Таямніца! Вось яна, у тваіх руках! Ты забіраеш у мінулага яго сакрэты і аддаеш іх будучыні. Мы — вечна стомленыя і выпацканыя зямлёй працавікі, сваімі рыдлёўкамі дастаем на свет найкаштоўнейшыя артэфакты! Хоць, усякая праца ў нашым цэху важная! Гісторыкі ж таксама капаюць архівы, амаль як мы зараз капаем курганы.

Пакуль у галаве варушыліся філасоўскiя думкi, рукі хутка перакідвалі зямлю. Грунт, канешне, цвёрды. Але нічога страшнага! Трохі больш намаганняў і яшчэ некалькі лішніх мазалёў і мы паспеем да вечара разабрацца з гэтым аб'ектам.

Раптам у мяне зазваніў тэлефон. Я выпрастаўся, аддыхаўся і выкінуў наверх запэцканую рыдлёўку. Затым я хутка выскачыў з шурфа і намацаў у кінутай непадалёк куртцы свой --">
стр.

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.