Библиотека knigago >> Проза >> Зарубежная современная проза >> Трэцяя нядзеля сакавіка


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1846, книга: Смех как зрелище
автор: А М Панченко

Книга "Смех как зрелище" А.М. Панченко представляет собой комплексное исследование культурного феномена смеха, в частности, его проявления в карнавалах. Автор рассматривает смех как неотъемлемую часть человеческой культуры, которая играет важную социальную и психологическую роль. В книге показано, что смех может быть средством критики, высмеивания, освобождения от напряжения и установления связей между людьми. Основное внимание уделено карнавалу как празднику, в котором смех...

Дмитрий Максимович Акулич - Трэцяя нядзеля сакавіка

Трэцяя нядзеля сакавіка
Книга - Трэцяя нядзеля сакавіка.  Дмитрий Максимович Акулич  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Трэцяя нядзеля сакавіка
Дмитрий Максимович Акулич

Жанр:

Природа и животные, Приключения, Зарубежная современная проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

SelfPub

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Трэцяя нядзеля сакавіка"

Аннотация к этой книге отсутствует.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: Самиздат,природа,природа и человек,Беларусь,книги на белорусском языке

Читаем онлайн "Трэцяя нядзеля сакавіка". [Страница - 8]

вуглоў, платоў, дрэў і кустоў.

Ад скрыжавання, ад галоўнай дарогі, па вуліцы Бухтуева і да яе рэзкага павароту – людзей не было. Толькі стаяў адзін легкавы шэры аўтамабіль, ды сіні трактар. Брахалі ў дварах чужыя сабакі, амаль у кожным падворку адчувалася зайздрасць да Максімавых гадаванцаў, што яшчэ вольна бегалі пры дарозе. Мужчына павярнуў налева па вуліцы, справа з'явіўся той самы кавалачак саду, які пашкадавалі знішчаць. Наперадзе адкрылася астатняя доўгая частка вуліцы, апошні кавалак шляху. А пры канцы Максіма чакала жонка Люба, якая ўжо смажыла цёртую бульбу на патэльні, прадчуваючы хуткае вяртанне мужа.

Па ўсёй вуліцы, злева ад Максіма цягнуліся дамы, а справа стаялі дрэвы. Пасля заканчэння яблыневага саду з'явіліся шырокія ліпы, высокія бярозы і іншыя не садовыя дрэвы. Каля трох дарослых елак, якія пры жыцці пасадзіў Валодзя, насупраць свайго дома, грэбліся і хаваліся пад пухнатымі галінкамі куры. На вуліцу выйшаў высокі хлопец Сяргей. Ён сустрэў Максім Фёдаравіча, які якраз у гэты час праходзіў побач. Пасля вітання, завялася кароткая размова:

– Сабакі не з'ядуць маіх курэй? – з усмешкай, пытаўся круглатвары Сяргей.

– Не. Не хвалюйся. Яны не хапаюць курэй, – адказаў Максім Фёдаравіч і паглядзеў на свайго чорнага сабаку Яшу, які круціўся недалёка ад трох елак-сясцёр.

Мужчына паклікаў сабаку да сябе і развітаўся з хлопцам.

Пасля, адышоўшы ад дома Сяргея і пакінуўшы ззаду цагляны дом Валодзі, Максім Фёдаравіч пачуў стук малаткоў і людскія размовы. Пара мужчын працавала на даху хлява, слала новы шыфер пасля пажару.

Злева, дом за домам, як мінакі, праплывалі цагляныя падобныя будынкі. Патрапаная за трыццацігадовае жыццё асфальтавая дарога, прывяла Максіма дадому. У гэты ж час з веранды выйшла яго жонка Люба і, пачуўшы шамаценне сабак за каляровым плотам, яна адчыніла тонкую жалезную веснічку, упусціла Біма і Яшу. Жанчына трымала ў руцэ сіні таз набіты вільготным чыстым адзеннем. Яна сустрэла мужа і добрым голасам сказала:

– Пара ўжо абедаць.

Максім стомлена зірнуў на яе, спакойна пагадзіўся і, пастаяўшы некалькі секунд перад домам, мужчына зачыніў за сабой жалезную веснічку, павёў сабак да прывязі. А Люба паспешліва накіравалася развешваць вымытыя рэчы.

Па двары палахліва разбягаліся ў розныя бакі дамашнія птушкі, якія з асцярожнасцю пазіралі на сабак. Бім і Яша махалі хвастамі, павольна падыходзілі да ланцуга. Яны адчувалі, што прагулка завяршылася і самі падбеглі кожны да сваёй будцы. Жывёлы разумелі, што гаспадар яшчэ не раз адпусціць іх пагуляць, што яны неўзабаве зноў пойдуць з ім у новы шлях: магчыма новай дарогай, магчыма старымі сцежкамі.

Максім прычапіў сабак, адышоў ад іх. Ён не спяшаючыся вярнуў сякерку пад навес з сухімі дровамі, абгледзіў гаспадарку і па бетоннай дарожцы стомлена накіраваўся ў дом. Хацелася паесці, адпачыць, паляжаць на ложку.

У доме пахла толькі што прыгатаваным абедам. Па кухні ўжо хадзіла Люба. Яна паставіла на стол талерку з гарачымі дранікамі, кавалак сметанковага масла, да ўсяго падала смятану і відэлец.

Надышоў той час, калі Максіму Фёдаравічу трэба было пераапрануцца, вымыць рукі, сесці за стол і расказаць жонцы пра свой нядоўгі, але прыгожы, шпацыр. А затым, лежачы на ложку, адпачыць пры цьмяным цёплым святле сонца.

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.