Библиотека knigago >> Проза >> Зарубежная современная проза >> Трэцяя нядзеля сакавіка


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1163, книга: Афон и его судьба
автор: Владислав Альбинович Маевский

Ох, скажу я вам, книга "Афон и его судьба" Владислава Маевского - это кладезь мудрости и благодати! Паломничество на Святую Гору оставило глубокий след в моей душе, и эта книга словно снова перенесла меня туда. Автор мастерски вплетает личные впечатления с историческими фактами и глубоким пониманием христианских ценностей. Маевский в увлекательной манере описывает красоту и святость Афона, его монастыри и традиции, проливая свет на его духовное значение. Я особенно восхищен его...

Дмитрий Максимович Акулич - Трэцяя нядзеля сакавіка

Трэцяя нядзеля сакавіка
Книга - Трэцяя нядзеля сакавіка.  Дмитрий Максимович Акулич  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Трэцяя нядзеля сакавіка
Дмитрий Максимович Акулич

Жанр:

Природа и животные, Приключения, Зарубежная современная проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

SelfPub

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Трэцяя нядзеля сакавіка"

Невялікі расказ апісвае шпацыр Максіма Фёдаравіча. У трэцюю нядзелю сакавіка мужчына выходзіць з дому, бярэ сваіх сабак і адпраўляецца ў лес. Нядоўгі шлях абмалюе чытачу невялікую вёску, жывы лес, шырокія палі, разнастайныя дарогі і спантанныя ўспаміны. Сапраўднасць гукаў і вабны пейзаж упрыгожаць праўдзівую гісторыю таго дня, тых памятных гадзін.


К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: Самиздат,природа,природа и человек,Беларусь,книги на белорусском языке

Читаем онлайн "Трэцяя нядзеля сакавіка". [Страница - 7]

робячы невялікае паўкола. Мабыць, з дазволам больш дарослых дзікоў, маладыя свінкі шукалі не толькі пражытка, але і спазнанняў. Не адыходзячы ад статка занадта далёка, карычневыя дзікі-аднагодкі адчувалі сябе свабодна і самастойна. Можна было лёгка ўявіць, як яны бегалі, рыліся і пазіралі па баках.

Сабакі хутка абнюхалі свежыя сляды дзікіх жывёл і першымі перайшлі поле, выбеглі на галоўную дарогу. Бім і Яша цяпер нікуды не спяшаліся, тапталіся на адным месцы, глядзелі на гаспадара, чакалі яго прыходу. Павольна, ужо стомленымі крокамі, няспешна набліжаўся да сваіх жывёл Максім. І як толькі ён падступіў да травяністага краю, пакідаючы друзлае поле, то сабакі хутка спусціліся ўніз, у кювет. Жывёлы прайшліся па прахалоднай вадзе, якая рассыпалася вялікімі плямамі ўздоўж дарогі. Абыходзячы самотную невялікую лужыну, што абрасла маладымі асінамі і атачыла сябе рэдкай высахлай асакой, Максім Фёдаравіч сустрэў сваіх гадаванцаў. Лапы сабак убеглі ў ваду, разварушылі лужыну, якая маляўніча адлюстроўвала нябёсы. За імгненне вада пакрылася хвалямі, забягалі белыя блікі святла. Разляцеліся празрыстыя пырскі па баках.

Махаючы сякеркай, адсякаючы галінкі насупраць твару, Максім без праблем прайшоў па бязводнай часткі, паміж тонкімі асінамі. Шэрыя маладыя дрэвы, як антэны, выцягнуліся ў неба. Мужчына ўзлез на цвёрдую, ямістую дарогу, якая злучала сабой вёску Пратасы і вёску Чорныя Брады. Менавіта па гэтым пясчана-гравіным шляху перавозілі дровы. Таксама, хвалістая як змяя, дарога, ад Пратасоў вяла да кар'еру, дзе летам можна было выкупнуцца. Вяла яна і да чыгункі, цягнік штодня курсіраваў у горад і з горада.

Максім успомніў, як дарога хутка змяняецца пасля працяглага дажджу: становіцца разбітай, бруднай, з’яўляецца на ёй шмат вялікіх вязкіх лужын, якіх ніяк не аб'ехаць.

На старой дарозе не было ні душы, ні машын. Адсюль было добра відаць, як тырчалі з-за ўзвышша светлыя дахі дамоў, як паднялося высока сонца. Максім Фёдаравіч перавёў дыханне. Ён зірнуў на чорную канаву, на разрослы цёмны кавалак лесу, што маўчаў ля дарогі. І толькі пасля гэтага пакрочыў у вёску. Яшчэ кіламетр шляху і ён будзе ў Пратасах. Пра гэта казаў дарожны сіні знак з белай лічбай «1».

Сабакі хадзілі ўздоўж і папярок дарогі, па-ранейшаму бегалі па лужынах і палях, што з'явіліся ўжо з двух бакоў гравійкі. Мужчына не збочваў, ішоў толькі наперад, пакінуўшы лясное раздолле ззаду. Ён усё часцей стаў падумваць пра адпачынак, які павінен адбыцца як раз пасля смачнага абеду. Перад сыходам, жонка Люба казала Максіму, што на абед прыгатуе дранікі. Мужчына спяшаўся, прынамсі, яму так здавалася. Ён ішоў без прыпынкаў, а няспынныя ціхія спевы маленькіх птушак і лёгкае гулянне вецера, надавалі яму сілы.

Вось і адкрылася вёска, з узвышша паказаліся цагляныя белыя дамы і іх шэрыя дахі, драўляныя платы і вузкія вокны. Частка вуліцы з'явілася наперадзе. Раней, справа ад дарогі, быў сад, зараз жа ад яго амаль нічога не засталося. Толькі шэраг садовых дрэў уздоўж вуліцы Бухтуева, да павароту, а за ім яшчэ невялікая група яблынь. Большую частку старога саду, які мінулым летам даў шмат садавіны – зрэзалі. Пні выкарчавалі, тэрыторыю ўзаралі. Упершыню, сёлета, на месцы яблынь і груш, будзе расці збожжавая культура. З левага боку дарогі, па якой ішоў Максім, у асяроддзі лясных дрэў і кустоў стаяў адзінокі двухпавярховы будынак з белай цэглы. Як самотнік, ён адасоблена сумаваў, нібы наўмысна аддаліў сябе ад вёскі. Чатырнаццаць гадоў таму, у тым будынку яшчэ вучыліся дзеці, а цяпер будынак школы стаў архітэктурным помнікам для жыхароў вёскі Пратасы. Зараз школа выглядае пашкоджанай і трохі разабранай. Ні даху, ні зашклёных вокнаў. З вонкавага боку толькі белыя сцены, а ўнутры пустата і пыл мінулага.

Сённяшні дзень быў не гарачым. Максім Фёдаравіч ужо дайшоў да дарожнага знака «Пратасы» і тут жа яго ногі адчулі роўную асфальтавую дарогу. Мужчына крыху прайшоўся наперад па галоўнай вуліцы, да скрыжавання. Яго правялі маладыя дрэвы, а затым Максім павярнуў направа на вуліцу Бухтуева, якая ляжала літарай «Г». Сабакі пабеглі прама, не павярнулі за гаспадаром. Таму, Максіму Фёдаравічу прыйшлося зменшыць крок і голасам вярнуць сабак да сябе. Жывёлы ахвотна вярнуліся, падбеглі да яго, а затым зноў апынуліся наперадзе гаспадара. Бім і Яша прадчувалі, што хутка апынуцца на прывязі, бо вяртанне ў вёску надавала такія пачуцці, прыводзіла да дому. Сабакі спяшаліся абнюхаць як мага больш --">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.

Книги схожие с «Трэцяя нядзеля сакавіка» по жанру, серии, автору или названию: