Библиотека knigago >> Проза >> Зарубежная современная проза >> Трэцяя нядзеля сакавіка


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1015, книга: Русская Правда. Выпуск №23
автор: Русская Правда

Газеты и журналы Русская Правда Выпуск №23 газеты "Русская Правда" представляет собой сборник статей и материалов, посвящённых актуальным событиям в России и мире. Издание отличается глубоким анализом и объективным взглядом на происходящее. Выпуск содержит статьи на широкий спектр тем, включая: * Политическую ситуацию в Украине и России * Экономические последствия санкций * Проблемы социального неравенства * Культурные тенденции * "Русская Правда" избегает...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Дмитрий Максимович Акулич - Трэцяя нядзеля сакавіка

Трэцяя нядзеля сакавіка
Книга - Трэцяя нядзеля сакавіка.  Дмитрий Максимович Акулич  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Трэцяя нядзеля сакавіка
Дмитрий Максимович Акулич

Жанр:

Природа и животные, Приключения, Зарубежная современная проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

SelfPub

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Трэцяя нядзеля сакавіка"

Невялікі расказ апісвае шпацыр Максіма Фёдаравіча. У трэцюю нядзелю сакавіка мужчына выходзіць з дому, бярэ сваіх сабак і адпраўляецца ў лес. Нядоўгі шлях абмалюе чытачу невялікую вёску, жывы лес, шырокія палі, разнастайныя дарогі і спантанныя ўспаміны. Сапраўднасць гукаў і вабны пейзаж упрыгожаць праўдзівую гісторыю таго дня, тых памятных гадзін.


К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: Самиздат,природа,природа и человек,Беларусь,книги на белорусском языке

Читаем онлайн "Трэцяя нядзеля сакавіка". [Страница - 6]

з'яўляліся адзінокія зялёныя хвоі і елкі. А маладыя адзінокія лісцяныя дрэвы перабягалі да хвойнага бору, разрасталіся ля яго краю.

Максіма Фёдаравіча атачыў водар свежасці. І хоць лёгкая стомленасць з'явілася ў яго нагах, дыхалася добра. Таму, ён не спыняўся, каб перавесці дыханне. Але ўсё ж, мужчына зменшыў ход. Бо не кожны тыдзень ён, вось так, у свой выхадны, адпраўляўся ў лясны шпацыр, падобна гэтаму. Наперадзе яшчэ не было відаць канца шляху. А прыемныя гукі прыроды і прыгожыя пейзажы не адпускалі дарогу. На скрыжаванні Максім Фёдаравіч павярнуў налева, туды, дзе стаялі голыя дрэвы, што былі як штыкі, як пучкі дроту, якія тырчаць з зямлі. Тут былі асіны, дубы і клёны. Пад выглядам вялікага разасланага абруса, пад леташняй лістотай, расліны хавалі свае дробныя карані. Хаваліся ў шчыльным пласце лістоты і ў старых пнях насякомыя, абараняючы сябе ад холаду і галоднага звера.

У нагах ужо прыемна зашалясцела, калі над галавой нягучна засігналіла маленькая шэрая птушка. Мухалоўка пералятала з галінкі на галінку і сваім цыканнем, нібы праводзіла Максіма, сачыла за ім. Тут жа, у лесе лётала незмаўкальнае разнастайнае стракатанне шпака. Чорная птушка мяняла свае прыгожыя спевы: то крычала падобна старой рыпучай замесы лёгкай веснічкі, калышучай ад ветру туды-сюды, то пасвіствала кароткім дрыгаценнем, то спрабавала капіяваць іншых птушак. Удалечыні, дзесьці за спіной, можна было пачуць рэдкае «ку» зязюлі. Шэрая частка лесу, у адрозненне ад хвойнай зялёна-карычневай паловы, не шумела вяршынямі. Тут, сярод разнастайнасці юных лісцяных дрэў, мужна глядзеліся дубы-волаты. Адразу і не скажаш, колькі дакладна гэтым размашыстым і моцным волатам гадоў, але адно праўда – было больш, чым Максіму Фёдаравічу.

Лясная дарога была роўная, няраз'язджаная, была чыстая ад кустоў і галінак. Яна вывела мужчыну на ўзаранае шырокае поле. Адсюль, ад краю лесу, праз поле, можна было ўбачыць цвёрдую дарогу, кювет з кустамі, а за ўсім гэтым зялёную сцяну ляснога масіву.

Уздоўж лесу, недалёка ад Максіма, валяліся спілаваныя і паваленыя тонкія дрэвы. Кара часткова адышла ад засохлых кінутых ствалоў, а сонца, прыпякаючы адкрытыя ўчасткі драўніны, афарбавала ўсё ў шэрыя адценні. Высокая, леташняя, сухая трава, нібы русымі валасамі, густа схавала сабой тыя часткі дрэва, што моцна і безжыццёва прыціснуліся да зямлі. Цёмныя галінкі тырчалі з-пад вязкай жоўтай травы і мяккага моху. Тут, ля мяжы поля і лесу, Максім Фёдаравіч знайшоў знаёмыя халодныя валуны. Вялікія светла-шэрыя камяні, нібы больш не раслі і, хоць, працягам у пятнаццаць гадоў мужчына бачыў іх толькі некалькі разоў, здавалася, што камяні не змянялі свайго памеру. Яны толькі знізу пазелянелі ад вільгаці, абляпіў іх дробны мох-паразіт. Максім трохі пастаяў тут, каля поля, агледзеў усю прастору вясновай прыроды і адчуў непрыемную лёгкасць. Расслабленасць душы захоплівала цела і думкі, вабіла вялікім жаданнем больш нікуды не ісці. Быў б тут ложак або канапа, мужчына бы з задавальненнем прылёг на гадзінку. Максім Фёдаравіч глыбока ўздыхнуў. Надышоў час вяртацца назад, дадому.

Сабакі бегалі побач, кружылі недалёка ад гаспадара ў чаканні яго наступнага кроку. Яны непрыкметна касавурылі вокам у яго бок, шукалі адказу, меркавалі, куды і калі пойдзе Максім. Гаспадар нядоўга разважаў над выбарам: вярнуцца дадому той жа лясной дарогай, якая прывяла яго сюды, ці ж, перайсці поле і апынуцца на пясочна-гравійнай дарозе, а па ёй ужо выйсці да вёскі. Мужчына абраў другі варыянт. Ён паклікаў да сябе сабак і адважным крокам ступіў на ўзараную зямлю.

Цёмна-карычневая мяккая паверхня пуставала. Увосень тут прайшліся плугам, таму поле хутка прагравалася вясновым яркім сонцам, сталі прабівацца стрункі пырніка. «На такую глебу можна ўжо сеяць авёс», – падумаў Максім Фёдаравіч і спакойна пакрочыў прама да цвёрдай дарогі. Мяккая зямля хавала ўсю таўшчыню цёмнай падэшвы. За Максімам цягнуліся роўныя сляды ад галёшаў. Ногі амаль не грузлі. Пахла рыхласцю. Прайшоўшы палову поля, мужчына знайшоў свежыя і даўнія сцежкі дзікіх свіней. На сырой глебе захоўваліся сляды ад шматлікіх капытоў, можна было з упэўненасцю сказаць, што вялікі статак пераходзіў поле, таптаўся тут некалькі разоў. Па адным і тым жа шляху бегалі звяры, змяняючы адзін лес на другі. Вузкая пракладзеная сцежка віляла, месцамі шырылася. Па малюнку было бачна, як маленькія сляды капытцаў адбягалі ад галоўнай дарожкі і вярталіся назад да яе ж, --">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.