Библиотека knigago >> Проза >> Современная проза >> Лекі ад кахання


Ох, "Фантастические твари и где они обитают" – это просто магия, переложенная на бумагу! В качестве любителя всего, что связано с магическим миром, я была вне себя от радости, когда вышла эта книга, представляющая собой оригинальный сценарий фильма. Но даже не представляла, что меня ждет такое захватывающее приключение! Ньюта Скамандера здесь изображают как очаровательно неловкого и проницательного волшебника с такой большой любовью к своим чудесным существам. Сцены в его волшебном...

Кацярына Мядзведзева - Лекі ад кахання

Лекі ад кахання
Книга - Лекі ад кахання.  Кацярына Мядзведзева  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Лекі ад кахання
Кацярына Мядзведзева

Жанр:

Современная проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Лекі ад кахання"

Аннотация к этой книге отсутствует.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: antique


Читаем онлайн "Лекі ад кахання". Главная страница.



Кацярына МЯДЗВЕДЗЕВА


ЛЕКІ АД КАХАННЯ


Паважны дзядок выплюхнуў на тратуар вядро мыльнай вады і прыняўся старанна разганяць пену швабрай. Каля суседняй хаты самавіты мужчына падстрыгаў кусты вялікімі садовымі нажніцамі, яго жонка стаяла тутжа і змятала састрыжаныя галінкі венічкам. На лаўцы каля фантана сядзела нянька з кніжкай, а побач дзеткі скакалі ў класікі.

— Утульнае ў вас мястэчка, — заўважыў Томас. — Чыста, ціха.

— Вядома, — кіўнуў таксіст. — А як жа інакш. Нам без цішыні — нікуды. Вядомая справа, навукоўцы: ім засяродзіцца трэба, падумаць, аловак пагрызці ў цішыні.

— Так, так, — падхапіў Томас. — Я чытаў, у вашым мястэчку самая вялікая шчыльнасць навукоўцаў на душу насельніцтва.

— На аднаго простата смяротнага — паўтара прафесара, — сказаў таксіст ганарліва. Хоць сам, без сумнення, належаў менавіта да простых смяротных. — Я сам бадай кожны дзень якога-небудзь навукоўца важу, універсітэт вунь дзе, далёка, да таго ж на ўзгорку.

— I праўда, — кіўнуў Томас з усмешкай. — Нетрэніраванаму чалавеку, ды яшчэ абцяжаранаму немалымі ведамі, ох як нялёгка туды падняцца.

Жаўтабокае таксі трухала па ціхіх вулачках. Томас глядзеў у акно. Удалечыні, на ўзгорку, паблісквалі вокны ўніверсітэта. А горад цешыў позірк дагледжанымі вулачкамі, ружамі, што аплятаюць кожны другі фасад, і найчысцейшым асфальтам — па такім можна ў хатніх тапках хадзіць.

— А вунь там, бачыце, — таксіст махнуў рукой направа. — Масток на горку? Там наша галоўная славутасць, Скала Закаханых.

— Няўжо няшчасныя закаханыя кідаюцца з гэтай скалы ў мора?! — выгукнуў Томас.

— Крый Божа! — таксіст нават на тормаз націснуў ад нечаканасці. — Ну і фантазія ў Вас, малады чалавек! Няма ў нас мора, ды i закаханыя не настолькі галаву губляюць. Усё прасцей. На Скале За­каханых расце незвычайная яблыня. Дык вось, яе яблычкі — самы надзейны сродак ад кахання, якое не падзялілі ці якое надакучыла.

— Як жа вы дагэтуль не наладзілі аптовы продаж такіх цудоўных яблычкаў па ўсім свеце? — усміхнуўся Томас. — Лекі ад кахання! Ды людзі за гэта любыя грошы заплацяць!

— Дарма кпіце, — пакрыўдзіўся таксіст. I, вытрымаўшы прыгожую паўзу, прадэкламаваў тэкст, па ўсёй бачнасці, завучаны ім з нейкага турыстычнага буклета:

— Скала Закаханых непрыступная. Да яе вяршыні вядзе вузкая, абрывістая сцежка, камяні сыплюцца з-пад ног і валяцца глыбока ўніз, на дно бездані, дзе поўзаюць ядавітыя змеі! Не ўсім пашанцавала вярнуцца! Мала хто і хадзіўтуды, па праўдзе кажучы.

Апошнюю фразу ён дадаў іншым, звычайным сваім тонам.

— Цяжкадаступнае мястэчка, — з разумением кіўнуў Томас. — Гэта ж як трэба закахацца, каб адважыцца на падобнае мерапрыемства. Туды, напэўна, накіроўваюцца толькі тыя, каму жыццё не мілае. Вось Вы, шаноўны, бывалі на Скале Закаханых?

— Калісь, у маладосці падумваў пра гэта, — няпэўна адказаў таксіст.

— Ну і як, смачныя былі чароўныя яблычкі?

— А вось якія! — таксіст памахаў перад Томасам пульхным пальцам з заручальным кольцам. — Вось якія. Не мёд, вядома, і не цукар, але ўжо ўсяляк лепш, чым у бездань зваліцца.

— Разумею, разумею, — прагаварыў Томас з усмешкай. — Інстынкт самазахавання... Меншае ліха...

— А вы да нас па справах прыехалі ці ўтурыстах? — непрыязна спытаўтаксіст.

— Па справах, — безуважліва адказаў малады чалавек.

— Вы не журналіст часам? — спытаў шафёр падазрона. — У нас тут журналістаў недалюбліваюць. Занадта ахвотны да сенсацый народ гэтыя пісакі, замінаюць нашым навукоўцам спакойна працаваць. Прафесар ІІІпіц іх асабліва не любіць, бо адзін нягоднік панапісаў пра яго неяк рознага глупства, увесь горад тады ўскаламуціўся... А, дарэчы, гляньце ў акенца, вунь там стаіць помнік прафесару ІІІпіцу! Геніяльны чалавек, заснавальнік тэорыі пачуццяў. А якую ён бручку вырошчвае, трэба адзначыць!

— Помнік? — ахнуў малады чалавек. — Хіба прафесар ужо памёр?!

— Бог з вамі! — ахнуў і таксіст. — 3 чаго б яму паміраць, калі ён яшчэ сваю манаграфію ў ста тамах не скончыў? Жывы ён, жывы! Вунь, бачыце, чалавек на балконе — ды вось жа, у доме насупраць ратушы, — кветкі палівае? Прафесар ІІІпіц, уласнай персонай! А помнік яму ўдзячныя студэнты паставілі, пры жыцці!

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.