Библиотека knigago >> Детская литература >> Сказки для детей >> Спадарыня Трынога


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 989, книга: Перо Адалин
автор: Юта Мирум

"Перо Адалин" Юты Мирум — это эпическое фэнтези, погружающее читателей в мир, полный магии и приключений. Книга порадует поклонников жанров героического фэнтези, магических ритуалов, становления героя и исследования других миров. Главная героиня Адалин — молодая женщина, которая обнаруживает свой истинный потенциал, когда получает загадочное перо. В этом перо заключена невероятная сила, которая может как исцелять, так и разрушать. По мере того, как Адалин учится управлять этим даром,...

Кацярына Мядзведзева - Спадарыня Трынога

Спадарыня Трынога
Книга - Спадарыня Трынога.  Кацярына Мядзведзева  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Спадарыня Трынога
Кацярына Мядзведзева

Жанр:

Сказки для детей

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Спадарыня Трынога"

Аннотация к этой книге отсутствует.


Читаем онлайн "Спадарыня Трынога". Главная страница.


Кацярына МЯДЗВЕДЗЕВА

СПАДАРЫНЯ ТРЫНОГА

Маленькая аповесць

На досвітку, як заўсёды, Блерта выганяла статак.

Старая гуска махала крыламі, наклікаючы дождж, гусяняты і маладыя гусачкі спяшаліся за гусаком. Той ішоў паважна, матляючы кашальком, і касіўся на Блерту.

Багатыя гэта былі гусі, мясістыя, кожны насіў у кашальку залатую манету. Так прыгаворвала бабуля, і ў дзяцінстве Блерта аднаго разу паспрабавала гэту манету намацаць. Атрымала дзюбай па ілбе. І як крыўдна было даведацца, што ніякага золата няма, і не кашалёк гэта, а звычайная скураная зморшчына. А на лбе застаўся шнар-напамінак: не лезь туды, куды не просяць, не шукай тое, чаго няма.

Яна пляскала басанож па калюжынах і напявала. Раптам хтосьці паўтарыў яе песеньку на жалейцы.

Зарагаталі гусі, а Блерта агледзелася ў пошуках таго, хто так насмяшыў яе статак. Няўжо Пастух? А казалі, што замёрз у лесе ўзімку і больш не з’явіцца.

Ён быў патрапаны, кульгавы, незразумелага ўзросту.

Шчацінне з сівізной, а вочы — дзіўна яркія і маладыя, хадзіў жыва, ледзь не з падскокам, пасцёбваючы пугаўём па брудным, пабітым боце. Яго цураліся, а ён нібы і не заўважаў. Адзін-адзінюткі: ні сям’і, ні хаты, але быццам і не ў цяжар яму адзінота. Размаўляў са сваім рудым сабакам, паліў смярдзючы лясны тытунь і заўжды з’яўляўся нечакана, як чорт з табакеркі.

— Блерта, дзе ты там? — данеслася з хаты, і дзяўчына паскорыла крок. Бабуля ўжо прачнулася, а кава не зварана, вады трэба прынесці, печ распаліць. А ўжо калі бабу­ля ўбачыць, з кім размаўляе ўнучка, дрына не пазбегнуць.

Старая трываць не магла Пастуха. Часам Блерце здавалася, што бабуля недалюблівае мужчын. Хоць, трэба аддаць ёй належнае, яна была аднолькава суровая і да мужчын, і да жанчын, да ўсяго роду чалавечага, за выключэннем немаўлят ды нябожчыкаў, шкадуючы першых за бездапаможнасць, а другіх — за перанесеную пакуту смерці.

Жывым жа бабуля спуску не давала, і Блерце даставалася асабліва.

— Добрага ранку, — Пастух прыўзняў патрапаны капялюш. У гэтым капелюшы ён нагадваў Блерце грыб-парасонік, і яна міжволі ўсміхалася. І зусім не баяласяяго. Небарака, нешматлікія звяртаюць на яго ўвагу. «Як і на мяне», — падумала Блерта. Яна адчувала, што падабаецца Пастуху, ён глядзеў на яе гэтак жа, як разглядаў квітнеючую вярбу ці маленькіх шчанюкоў. Як быццам Блерта — таксама бездапаможная і кранальная, малая былінка на вялікай зямлі.

— Добрага, — адказала яна і працягнула яму аладку з тварагом, свой сняданак. Па старой традыцыі Пастух напераменку браў пачастунак у гарадскіх гаспадынь. І хай ніякага статка ён не пасвіў, але хто раз на месяц пашкадуе даць лусту хлеба, крыху сала ды пару цыбулін бяздомнаму чалавеку? Блерта часам прызапашвала яму кавалак пірага з гусяцінай ці мядовую ватрушку, але цяпер пост і яны з бабуляй самі сілкуюцца бедна. Ды і не чакала яна.

Пастух цырымонна пакланіўся. І, як заўсёды, падзяліўся навінамі, па-свойму аддзячыў.

— У бэльцы чарамшына зазелянела, збірай хутчэй, пакуль квітнець не пачала. А на старую просеку не хадзі, там мядзведзя бачылі, з зімы хістаецца, злосны, худы. Блерта слухала яго і цешылася — гутарцы, сонцу, гусінаму гогату, цяплу. Скончылася зімовая няволя. Хутка бабуля пачне пасылаць у лес за бярозавікам, хваёвымі пупышкамі, венікамі для гусей.

— Дзе ж ты зімаваў? — спытала яна, спагадліва гледзячы на змарнелы твар Пастуха.

— Дзе папала, — шчарбата ўсміхнуўся ён. — То ў лесуна ў бярлозе, то ў чорта на парозе...

«То пры спадарыні Трынозе», так канчалася прымаўка, яны абодва ведалі і абодва змоўклі. Спадарыню Трыногу не было прынята памінаць услых.

— Блерта, з кім ты размаўляеш? — крыкнула бабуля, і Блерта, паспешна кіўнуўшы Пастуху, панеслася дахаты. Прыпазнілася яна сёння, ох, будзе праца бабулінаму дубцу.

***

Цёмна, душна, зачынены аканіцы, мігоча лампадка ў куце, асвятляючы строгія вочы і сціснутыя вусны на абразе. Раніца альбо вечар — у хаце заўсёды прыцемак. Блерта ведала на памяць размяшчэнне мэблі, дарма свечкі не паліла і, выскокваючы ў гусятнік ці да студні, падслепавата жмурылася на сонечнае святло.

— Зноў языком малола, гультайка, — сказала бабуля і тузанула Блерту за касу. — Справай займайся, справай. Не балбачы!

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.