Библиотека knigago >> Проза >> Современная проза >> Мой дзядзька Лунеш


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 2673, книга: Прочь наркотики!
автор: Владимир Жириновский

Публицистика Книга «Прочь наркотики!» Владимира Жириновского является актуальным и острым произведением, посвященным одной из самых серьезных проблем нашего времени - наркомании. В этой книге автор поднимает ряд важных вопросов, касающихся причин употребления наркотиков, их пагубного воздействия на здоровье, психику и общественную жизнь. Жириновский приводит статистические данные, примеры из жизни и истории, чтобы подкрепить свои аргументы и привлечь внимание читателя к этой проблеме. Одна...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Тайна Синих лесов. Алекс Орлов
- Тайна Синих лесов

Жанр: Героическая фантастика

Год издания: 2009

Серия: Русский фантастический боевик

Кацярына Мядзведзева - Мой дзядзька Лунеш

Мой дзядзька Лунеш
Книга - Мой дзядзька Лунеш.  Кацярына Мядзведзева  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Мой дзядзька Лунеш
Кацярына Мядзведзева

Жанр:

Современная проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Мой дзядзька Лунеш"

Аннотация к этой книге отсутствует.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: antique

Читаем онлайн "Мой дзядзька Лунеш". [Страница - 14]

кот наплакаў», — сказаў дзядзька, а значыць, хоць бы мізэрны шанц маецца! А астатняе — гэта праца, вучоба і напруга. А я ўседлівы, з добрай памяццю, і цярпення мне не пазычаць! Здолею, змагу! Знарок паступлю на самы складаны факультэт, суткамі буду займацца, закапаюся ў кнігі — і вывучуся на чараўніка!

Слава пра мяне пойдзе з краіны ў краіну, і як-небудзь раніцай за кубачкам кавы дзядзь­ка Лунеш задуменна скажа пастарэлай, патаўсцелай і ўжо не такой прыгожай Ізе: «А ведаеш, я памыляўся ў Петэры. Гэты хлапчук чартоўскі здольны! Ён перасягнуў нават мяне!» Іза расплачацца горкімі слязьмі, раскайваючыся, што неабдумана абрала пасрэднага дзядзьку, не разгледзеўшы геніяльныя задаткі ў пляменніку. Прымецца дасылаць мне любоўныя лісты, якія пахнуць нязменнымі ванільнымі духамі, а я, не чытаючы, пушчу іх на падпалку каміна. Бо я вялікі, я ўсёмагутны, і ўсе дзяўчаты свету — мае...

Суцяшаючы сябе гэткімі фантазіямі, на досвітку я прыцягнуўся, нарэшце, на станцыю. Да цягніка заставалася больш за гадзіну. Перон быў пусты, паміж шпаламі падрыгвалі ад ветрыку дробныя рамонкі, а на лавачцы каля білетнай касы сядзеў Іосіф і змрочна еў сланечнік. Выкалупліваючы пульхнымі пальцамі семкі і злосна сплёўваючы пад ногі шалупінне, ён выглядаў жудасна кіслым і неадпаведным майму прыўзнятаму настрою. Як выявілася, пасля сытнага абеду ў станцыйным буфеце няўдачліваму пасажыру не хапіла грошай на праезд у першым класе, а падарожнічаць другім — ніжэй за ягоную годнасць. Расшчодрыўшыся, я купіў яму квіток.

— Ды ты проста чараўнік! — выгукнуў Іосіф.

Я кіўнуў і загадкава ўсміхнуўся.

Жыццё пачынала ўваходзіць у каляіну.


--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.