Библиотека knigago >> Проза >> Зарубежная современная проза >> Трэцяя нядзеля сакавіка


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1313, книга: Не все в этом мире равны
автор: Евгения Михайлова

В своей современной прозе "Не все в этом мире равны" Евгения Михайлова смело исследует сложную тему неравенства. Она предлагает не сентиментальный, а откровенный взгляд на разделительные линии, которые формируют наши общества. Книга следует за историями четырех взаимосвязанных персонажей из разных слоев общества: богатого бизнесмена, борющейся матери-одиночки, бездомного ветерана и иммигранта, ищущего лучшей жизни. Через их переживания Михайлова проливает свет на невидимые барьеры,...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Дмитрий Максимович Акулич - Трэцяя нядзеля сакавіка

Трэцяя нядзеля сакавіка
Книга - Трэцяя нядзеля сакавіка.  Дмитрий Максимович Акулич  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Трэцяя нядзеля сакавіка
Дмитрий Максимович Акулич

Жанр:

Природа и животные, Приключения, Зарубежная современная проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

SelfPub

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Трэцяя нядзеля сакавіка"

Невялікі расказ апісвае шпацыр Максіма Фёдаравіча. У трэцюю нядзелю сакавіка мужчына выходзіць з дому, бярэ сваіх сабак і адпраўляецца ў лес. Нядоўгі шлях абмалюе чытачу невялікую вёску, жывы лес, шырокія палі, разнастайныя дарогі і спантанныя ўспаміны. Сапраўднасць гукаў і вабны пейзаж упрыгожаць праўдзівую гісторыю таго дня, тых памятных гадзін.


К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: Самиздат,природа,природа и человек,Беларусь,книги на белорусском языке

Читаем онлайн "Трэцяя нядзеля сакавіка". [Страница - 5]

скрыжавання, акінуў усе дарогі позіркам. Тут, наперадзе, перш за ўсё адкрыўся прыгожы далягляд. Па баках раслі хвоі і, як праз расхінутыя вароты, мужчына ўбачыў частку шырокага поля, а над ім зялёную паласу, якая краналася блакітна-шэрага неба. Ростань атачыла сябе не толькі змешанымі дрэвамі, тут, сабранай купкай, стаялі ў баку сонныя бярозы, яны нібы наўмысна аддзяліліся ад усіх. Галоўная дарога, на якую выйшаў мужчына, была раз'язджаная цяжкімі машынамі. Цёмная глеба пакідала пратэктары, ад цяжару колаў мяккая глеба адыходзіла ў бакі і будаваліся паглыбленні, палосы. Налева, частка гэтай дарогі з шырокімі размытымі ямамі вяла ў вёску Пратасы. Направа, дарога з выбоінамі і вадой адводзіла да шырокай мясцовасці, дзе калісьці была вёска Нівішчы. Зараз жа там замест драўляных хат і шырокіх двароў, прасторныя палі. Пасярод дарога, а ля яе краю жывуць яшчэ старыя грушы і яблыні. Крывыя садовыя дрэвы, як помнікі, як руіны людской цывілізацыі, засталіся прывідным напамінам вёскі. Максім Фёдаравіч доўга не затрымліваўся на скрыжаванні, ён абраў зусім іншы кірунак. Не паварочваючы ні ў адзін з бакоў, мужчына пайшоў прама, па роўнай, мала раз'язджанай, лясной дарозе. Яго выбар падтрымалі сабакі, якія спачатку падбеглі да празрыстых лужыц, выпілі прахалоднай светлай вады, выкупалі свае лапы, а затым, апусціўшы свае чырвона-ружовыя языкі, накіраваліся за гаспадаром.

Пад тоўстымі чорнымі падэшвамі храбусцела іголка, прыціскалася лясное смецце. У вясновым паветры не кружыла духата, галава была лёгкай, а цела не адчувала цяжару. Задуменна ішоў па дарозе Максім. Адышоўшы ад скрыжавання, сталі з'яўляцца злёгку ўзараныя палосы зямлі. Хтосьці цягнуў па дарозе ствол невялікага дрэва. Вузкая лінія раскінула ў бакі сырыя цёмныя іглічныя рэшткі. Сляды перыядычна знікалі, абрываліся, потым зноў з'яўляліся пасярод дарогі доўгім адрэзкам.

Справа ад Максіма Фёдаравіча непатрабавальна і глуха зашумелі дрэвы. Яны вялікім натоўпам сабраліся побач, выслухваючы плёткі высока гуляючага ветру. Мужчына спакойна паглядзеў на іх шэра-аранжавую стройную постаць, на зялёныя пышныя галіны. Ён падсунуўся бліжэй і ўспамінамі вярнуўся ў мінулае. Яшчэ пару гадоў таму, тут, на гэтым участку лесу, Максім Фёдаравіч займаўся саманарыхтоўкай дроў. Гудзела піла, старыя дрэвы падалі, радзеў натоўп. Мужчына сам валіў высокія сухія хвоі, распілоўваў іх на часткі, а затым разам з сынам грузіў бярвёны ў прычэп і вез іх асабістым трактарам дадому. Цяпер у гэтым месцы не засталося тоўстых сухіх дрэў. А вось злева, у нізкіх голых кустах, уздоўж дарогі, яшчэ радзелі высокія, старыя і тоўстыя, крывыя хвоі. Паміж імі можна было ўбачыць тое самае шырокае поле, якое мільгала сваёй пустэчай з самага скрыжавання.

Павольна ішоў Максім і, злёгку пасопваючы шырокім носам, ён прыслухоўваўся да галасавой разнастайнасці лесу. Удалечыні, наперадзе, маячылі дзве чорныя кропкі з чырвонымі языкамі, якія без стомы рухаліся па дарозе. Гадаванцы перамяшчаліся з боку ў бок, не губляючы з віду Максіма. Уздоўж дарогі можна было сустрэць невялікія рудыя бярвення. То справа, то злева, кінутыя двухметровыя часткі маладой хвоі ляжалі так, нібы хтосьці яшчэ за імі абавязкова вернецца. Ну а пакуль, бяздушная драўніна, паасобку, убірала халаднаватую паверхню зямлі.

Зялёны мох хаваўся, вылазіў з-пад хвойнага смецця, ляжаў пад густымі кусцікамі. А там, у цёмных нізінах, куды яшчэ цяжка было дабрацца сонцу і цёпламу вясноваму паветру, смела адпачываў снег. Ён бесклапотна тонкай белізной, як раскіданыя чыстыя лісты паперы, заставаўся невялікім напамінам аб лютаўскім снегападзе.

Нікуды не знікалі і пазнакі вайны. Хоць акопы за доўгі час аселі, трохі згладзіліся, але ўсё ж яны не страцілі сваёй важнасці пасляваенных адбіткаў. Квадратныя парослыя формы, насыпы па контуры – малявалі мінулае. Гледзячы на іх, можна было ўявіць, як з гэтых траншэй стралялі адважныя салдаты, як у шырокіх акопах стаялі гаўбіцы, танкі. Ад гэтага месца веяла бітвай, болем і смуткам.

Крок за крокам і лес стаў мяняцца, дарога змянялася. Замест іголкавага покрыва, уся паверхня паступова высцілалася леташняй лістотай. Максім Фёдаравіч падышоў да наступнага скрыжавання. На скрыжаванні былі добра прыкметныя межы. Нібы лясныя дарогі малявалі сабой лінію, мяжу, падзяляючы іглічныя дрэвы ад лісцяных парод. Але як бы сартаванне не разбівала, не адштурхоўвала і не дзяліла дрэвы на віды, уздоўж дарог, сярод клёнаў і асін, --">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.